Замежныя СМІ пра Беларусь: 13 - 19 ліпеня
Калі б Масква і Захад сумесна падтрымлівалі апазіцыйнага кандыдата на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах, яны б мелі вялікія шанцы на поспех. Асяроддзе прэзідэнта Мядзведзева лічыць, што
эканамічныя інтарэсы расійскай эліты важней за ўсё. Вельмі верагодна, што пры супрацоўніцтве з Германіяй і Італіяй беларускі пірог, дагэтуль некрануты прыватызацыяй, будзе падзелены паміж гэтымі
гульцамі.
“Wirtualna Polska (Польшча)
Калі б Масква і Захад сумесна падтрымлівалі апазіцыйнага кандыдата на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах, яны б мелі вялікія шанцы на поспех. Асяроддзе прэзідэнта Мядзведзева лічыць, што
эканамічныя інтарэсы расійскай эліты важней за ўсё. Вельмі верагодна, што пры супрацоўніцтве з Германіяй і Італіяй беларускі пірог, дагэтуль некрануты прыватызацыяй, будзе падзелены паміж гэтымі
гульцамі.
“Wirtualna Polska (Польшча)
Відавочна, што на прэзідэнцкіх выбарах Масква паспрабуе зняць Лукашэнку. Але на што яна разлічвае, не маючы ў кішэні ніводнага прахаднога кандыдата, незразумела. Эксперты аднагалосныя: лідэр кампаніі
“Гавары праўду! Уладзімір Някляеў, правадыр руху “За Свабоду Аляксандр Мілінкевіч і намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук,
які стукаецца ў вароты Крамля, выбары не выйграюць. …Зваліць яго (Лукашэнку) здольная, хіба што, здрада генералаў КДБ.
“Росбалт (Расія)
Сітуацыя з Лукашэнкам цяпер нагадвае сітуацыю з Саакашвілі. У выпадку з Саакашвілі Расія пасля жнівеньскай вайны абвясціла яму байкот… Хтосьці лічыць, што байкатаваць кіраўнікоў дзяржаў
— не самы лепшы сродак. Маўляў, Лукашэнка пакрыўдзіцца, сыдзе, лясне дзвярыма. Дзвярыма ляснуць можа, а вось ісці яму, па вялікім рахунку, няма куды. Як бы ні працавалі заходнія
піяр-спецыялісты, мала хто з замежных лідэраў адважыцца працягнуць “апошняму дыктатару руку. Тым больш, што праз некалькі месяцаў у Лукашэнкі выбары. І ён іх, вядома, як заўсёды,
“выйграе. А Захад іх зноў не прызнае. Далей — справа за беларусамі. Ім выразна далі зразумець, што Лукашэнка Расіі больш не саюзнік.
“Московский комсомолец (Расія)
Па дадзеных “Ъ, падчас сустрэчы кіраўнікі Малдавіі і Грузіі абмеркавалі яшчэ адну ідэю — магчымае запрашэнне ў ГУАМ беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнку. Праўда, учора
грузінскія афіцыйныя асобы адмовіліся абмяркоўваць з “Ъ гэта пытанне, назваўшы яго “занадта далікатным. Аднак пасля нядаўняй сустрэчы ў Крыму спадароў Саакашвілі
і Лукашэнкі ў адносінах Мінску і Тбілісі назіраецца відавочнае збліжэнне. Больш таго, крыніцы “Ъ у грузінскім кіраўніцтве паведамілі, што Міхаіл Саакашвілі ўжо накіраваў
беларускаму калегу запрашэнне наведаць Грузію. Цяпер грузінскія ўлады чакаюць ад Мінску афіцыйнага адказу.
“КоммерсантЪ (Расія)
У мінулую нядзелю на расійскім тэлеканале НТВ быў прадэманстраваны яшчэ адзін дакументальны фільм, галоўным героем якога стаў Аляксандр Лукашэнка. “Хросны бацька - 3 стаў чарговым
цвіком, які расійская ўлада з задавальненнем убівае ў труну прэзідэнта Беларусі, даючы канчаткова зразумець пра свой намер спыніць любую падтрымку адыёзнага палітыка. Відавочна, што Крэмль рыхтуецца
да наступных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, перамогу на якіх Бацьку будзе атрымаць ужо не проста.
“Індэпендэнт ньюс (Украіна)