Расія. Маскву заснавалі татары
Менавіта так сцвярджае казанскае выдавецтва «Іслам-пресс», якое выдае часопіс, што распаўсюджваюцца ў так званых «халяльных» кавярнях — установах, дзе падаюць прыгатаваныя па ісламскіх канонах стравы. «Заснавальнікам Масквы па праве трэба лічыць баярына, род якога пачынаецца ў Волжскай Булгарыі, Сцяпана Купку, землі якога ўзурпаваў Юры Далгарукі». Менавіта так сцвярджае аўтар артыкулу Д. Абдрахманаў, не спасылаючыся ні на якія гістарычныя крыніцы.
Менавіта так сцвярджае казанскае выдавецтва «Іслам-пресс», якое выдае часопіс, што распаўсюджваюцца ў так званых «халяльных» кавярнях — установах, дзе падаюць прыгатаваныя па ісламскіх канонах стравы. «Заснавальнікам Масквы па праве трэба лічыць баярына, род якога пачынаецца ў Волжскай Булгарыі, Сцяпана Купку, землі якога ўзурпаваў Юры Далгарукі». Менавіта так сцвярджае аўтар артыкулу Д. Абдрахманаў, не спасылаючыся ні на якія гістарычныя крыніцы. Далей можна даведацца, што, як аказваецца, «менавіта ардынскія ханы дзякуючы палітыцы талерантнасці <...> шмат зрабілі для таго, каб Масква да пачатку XIV стагоддзя стала афіцыйнай сталіцай рускай дзяржавы», і што менавіта «дзякуючы палітыцы золатаардынскіх ханаў купала шматлікіх маскоўскіх цэркваў сталі пакрывацца золатам». Застаецца дадаць, што расійскія нацыяналісты ўжо назвалі публікацыю «фантазіяй».
Паводле расійскай прэсы