Лівія. Злучаныя Штаты Афрыкі
Муамар Кадафі зноў загарэўся ідэяй стварэння Злучаных Штатаў Афрыкі, куды павінны ўвайсці ўсе дзяржавы Чорнага кантыненту. Увогуле, ён даўно марыць пра такое аб’яднанне, якое, па яго словах, дасць Афрыцы шанец развівацца без Захаду. Парадаксальна, але на першы погляд абсалютна не практычная ідэя падабаецца шмат якім мясцовым урадам. Увесь сакрэт у тым, што Трыпалі, які багацее на экспарце нафты, дае аматарам Афрыканскіх Штатаў грашовую дапамогу. На гэтым тыдні ва Угандзе адбудзецца наступны саміт Афрыканскага Саюза — паводле пачатковай ідэі, пераходнай каардынацыйнай структуры.
Муамар Кадафі зноў загарэўся ідэяй стварэння Злучаных Штатаў Афрыкі, куды павінны ўвайсці ўсе дзяржавы Чорнага кантыненту. Увогуле, ён даўно марыць пра такое аб’яднанне, якое, па яго
словах, дасць Афрыцы шанец развівацца без Захаду. Парадаксальна, але на першы погляд абсалютна не практычная ідэя падабаецца шмат якім мясцовым урадам. Увесь сакрэт у тым, што Трыпалі, які багацее на
экспарце нафты, дае аматарам Афрыканскіх Штатаў грашовую дапамогу. На гэтым тыдні ва Угандзе адбудзецца наступны саміт Афрыканскага Саюза — паводле пачатковай ідэі, пераходнай каардынацыйнай
структуры. Напярэдадні Кадафі нечакана заявіў, што краіны — удзельніцы сустрэчы “блізкія да стварэння адзінай афрыканскай адміністрацыі. У гэта, аднак, верыцца вельмі
слаба. Хаця б таму, што зараз Афрыка адзначае 50-ю гадавіну так званага года Афрыкі. Годам Афрыкі празвалі 1960-ы за тое, што большасць былых афрыканскіх калоній тады атрымалі незалежнасць. Юбілей
паўсюдна выклікаў буйную нацыяналістычную істэрыю вакол гістарычнага значэння тых падзей. Наўрад ці ў такой грамадскай атмасферы лідэры афрыканскіх краін дадуць згоду перадаць частку суверэнітэту
наддзяржаўным структурам пакуль мала каму зразумелага фармавання.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)