Польскаму суддзі падабаюцца метады, якімі пераследуецца апазіцыя ў Беларусі?

Беластоцкі суддзя Шчэнсны Шыманскі збіраецца супрацоўнічаць з чарговай беларускай суддзёй, якая ўдзельнічала ў пераследзе прадстаўнікоў апазіцыі. 17 лютага Шыманскі прыме ўдзел ў допытах у Мінску сведкаў па справе беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца. У гэты раз польскі суддзя будзе дапамагаць у допытах суддзі Наталлі Пыкінай, якая ў свой час прысудзіла Мікіту Ліхавіда да 3,5 гадоў калоніі строгага рэжыму.

e8de67aac98d923eb372575f30568a89.jpg

Адзначым, што 18 студзеня Шыманскі ўжо наведваў Мінск і прысутнічаў пры допытах сведкаў па справе Жукаўца. Тады допыты праводзіла суддзя Вераніка Абрамовіч, якая ўжо некалькі гадоў "займаецца справамі апазіцыі". Напрыклад у 2008 годзе за ўдзел у "Дні волі" яна прысудзіла Зміцера Дашкевіча да 15 сутак арышту, у 2010 годзе яна судзіла ўдзельнікаў Плошчы, а ў 2011 па справе "Вясны" судзіла Валянціна Стэфановіча.
Сам польскі суддзя Шчэнсны Шыманскі зараз з'яўляецца падазраваным у крымінальнай справе па фактам фальсіфікацыі доказаў супраць Андрэя Жукаўца.
Пяць месяцаў таму міжнародны Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў выступіў са спецыяльнай заявай па справе Жукаўца, у якой запатрабаваў ад польскіх уладаў спыніць справу супраць беларускага патрыёта.
Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў "Малады Фронт" і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з'ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Аднак з ініцыятывы беларускіх уладаў вядзецца яго пераслед - нібыта па крымінальным артыкуле. 

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў