Украіна. Цігіпка раздумаў ісці ў ПР
Аб’яднанне партыі «Моцная Украіна» (СУ) з Партыяй рэгіёнаў (ПР), якое планавалася на канец лістапада, пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Нагадаем, 16 жніўня Сяргей Цігіпка, які на прэзідэнцкіх выбарах 2009 года быў трэцім кандыдатам, нечакана заявіў пра намер «Моцнай Украіны» ўвайсці ў склад Партыі рэгіёнаў. Інфармацыю пацвердзіў і прэм’ер Азараў. Напачатку верасня Цігіпка казаў, што плануе нават стаць лідарам Партыі рэгіёнаў. Аднак, здаецца, яго амбіцыі не маюць падстаў.
Аб’яднанне партыі «Моцная Украіна» (СУ) з Партыяй рэгіёнаў (ПР), якое планавалася на канец лістапада, пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Нагадаем, 16 жніўня Сяргей Цігіпка, які на прэзідэнцкіх выбарах 2009 года быў трэцім кандыдатам, нечакана заявіў пра намер «Моцнай Украіны» ўвайсці ў склад Партыі рэгіёнаў. Інфармацыю пацвердзіў і прэм’ер Азараў. Напачатку верасня Цігіпка казаў, што плануе нават стаць лідарам Партыі рэгіёнаў. Аднак, здаецца, яго амбіцыі не маюць падстаў. Як піша прэса, за апошнія некалькі тыдняў СУ і ПР так і не наблізіліся да кампрамісу. Цігіпка, як і раней, хоча атрымаць высокія пасады ва ўрадзе для сваіх людзей, а Партыя рэгіёнаў з гэтым катэгарычна не згодная. Больш таго, час у гэтых перамовах гуляе на карысць ПР. Пакуль бакі гандлююцца, рэйтынг СУ на вачах падае. Так, адпаведна апытанням, «Моцная Украіна» страціла шанцы атрымаць на наступных парламенцкіх выбарах вынік, які дазволіць ёй мець сваю фракцыю. Такім чынам, магчыма, Цігіпку не застанецца нічога іншага, як прымаць умовы партыі Януковіча.