
Прысуд вядомаму праваабаронцу і грамадскаму дзеячу, старшыні ПЦ “Вясна Алесю Бяляцкаму выклікаў абурэнне і асуджэнне сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі. З гэтай нагоды была прынятая адмысловая Заява з патрабаваннем неадкладнага вызвалення праваабаронцы і заклікам да калегаў, грамадзянаў Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Бяляцкага і далучыцца да кампаніі за яго вызваленне.
Заяву падпісалі 47 грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, у шэрагі якіх ўваходзяць тысячы актывістаў па ўсёй Беларусі.
Падпісанты заявы перакананыя, што крымінальная справа супраць Бяляцкага ня мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачатая выключна як сродак ціску і рэпрэсіяў супраць праваабаронцы, яго калегаў з цэнтру “Вясна і ўсяго праваабарончага руху краіны.
У заяве таксама ўказваецца на шэраг парушэнняў працэсуальнага заканадаўства, якія стала мелі месца падчас следства і судовага разьбіральніцтва.