Украінскіх жанчын-вайскоўцаў, якіх узялі ў палон, везлі ў Бранск праз Беларусь
Украінскіх жанчын-вайскоўцаў, якіх расіяне ўзялі ў палон, везлі ў Бранск праз Беларусь. Там, як сцвярджае ўпаўнаважаная Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава, іх катавалі, з іх здзекаваліся.
![277767335_515684586579485_7368631789911666958_n.jpg 277767335_515684586579485_7368631789911666958_n.jpg](/img/v1/images/277767335_515684586579485_7368631789911666958_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Зняволеных распраналі дагала ў прысутнасці мужчын, прымушалі прысядаць, стрыглі валасы і пастаянна праводзілі допыты, намагаючыся зламаць маральна, — піша Дзянісава. — Некаторых... прымушалі ўдзельнічаць у здымках прапагандысцкіх сюжэтаў, патрабуючы перайсці на рускую мову».
Упаўнаважаная Вярхоўнай рады заяўляе пра парушэнне Расіяй Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Яна звярнулася ў ААН і АБСЕ з залікам улічыць гэтыя парушэнні, піша Еўрарадыё.
1 красавіка адбыўся абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. На радзіму вярнуліся 86 украінскіх вайскоўцаў, сярод іх — 15 жанчын.