Украінскія жанчыны, якія ваююць з Расіяй, зладзілі фотасесію для вядомага глянцу (фота)

Вядомы часопіс ELLE запісаў цыкл інтэрв'ю з жанчынамі, якія цяпер нясуць службу на фронце. Таксама былі прадстаўлены здымкі абаронцаў, піша unian.net.

1200_0_1667031569_6586.webp

«ELLE з французскага перакладаецца як «яна». А «яна» ва Украіне сёння менавіта такая — мужная і смелая, змагаецца за незалежнасць сваёй краіны», — распавяла шэф-рэдактар Кацярына Папова.

У якасці мадэляў выступілі афіцэр УСУ Вікторыя Краўчанка, парамедык Маргарыта Рыўчачэнка, парамедык Аліна Міхайлава, парамедык з пазыўным «Ластівка», снайпер Яўгенія Эмеральд, старшы лейтэнант Крысціна з пазыўным «Кудрава», старшы лейтэнант Юлія Нікіценка, кулямётчыца Аксана Рубаняк, парамедык Ірына Цыбух, малодшы сяржант Кацярына Бабіч, стралок Аляксандра Самсонава. Таксама жанчыны далі інтэрв'ю, дзе распавялі пра сваё рашэнне ісці служыць, аб арміі і сваёй ролі ў ёй.

«Ні ў адным з падраздзяленняў, дзе я праходзіла ваенную службу, праяў дыскрымінацыі ў адносінах да мяне не было. Лічу, што толькі ад чалавека залежыць стаўленне навакольных да яго. Незалежна ад гендарнай прыналежнасці. Кожны дзень мне даводзіцца пераадольваць пэўныя складанасці. Аб некаторых з іх я зараз казаць не магу, але калісьці, думаю, абавязкова падзялюся і гэтым... Галоўная балючая тэма для мяне на сённяшні дзень — маё дзіця. Мой Марк, які ўжо больш чатырох месяцаў знаходзіцца не побач са мной. Больш за чатыры месяцы я не магу яго абдымаць і проста быць побач», — распавяла ў інтэрв'ю вайсковы псіхолаг Вікторыя Краўчанка.

Паводле афіцыйных даных, каля 42 тысяч жанчын цяпер нясуць службу ва ўкраінскай арміі.