«Навошта вы гэта робіце?» Ці сапраўды перадабортнае кансультаванне — псіхалагічная дапамога
З 2014 года ў Беларусі існуе медыцынская паслуга — перадабортнае кансультаванне. Жанчыне, якая звярнулася ў медустанову за паслугай па перапыненні цяжарнасці, прапануюць спачатку пагутарыць з псіхолагам. Задача апошняга не ў тым, каб адгаварыць жанчыну ад аборту. Спецыяліст павінен пераканацца, што рашэнне цяжарнай узважанае. Але ці становіцца пасля кансультацыі пацыенткам лепш, пытаецца ranak.me.