Магілёўская «Ружа» запрашае жанчын абмеркаваць праблемы падчас родаў

Магілёўская гендэрная ініцыятыва «Ружа» 7 ліпеня пачынае сваю працу па аказанні практычнай дапамогі жанчынам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

524_b.jpg


Каманда валанцёраў збіраецца правесці маніторынг і даследаванні ў галіне парушэння правоў жанчын у радзільнях, дзе яны часцяком падвяргаюцца маральна-псіхалагічнаму знявазе, бесчалавечнаму і зневажальнаму годнасць абыходжанню.
Лідар гендэрнай ініцыятывы Алёна Барысава адзначае, што ва ўмовах дэмаграфічнага крызісу праблема абароны правоў будучай мамы асабліва актуальная.
— Многія жанчыны сутыкаючыся з відавочнымі парушэннямі сваіх правоў, не ведаюць, як сябе абараніць, ад чаго з'яўляецца страх паўтарэння вопыту папярэдніх родаў. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» абвяшчае, што ў Рэспубліцы Беларусь мацярынства ахоўваецца i заахвочваецца дзяржавай, гарантуецца права на паважлівае і гуманнае стаўленне з боку работнікаў аховы здароўя. Аднак, як насамрэч ідуць справы, мы хочам абмеркаваць на круглым стале, — кажа Алена Барысава.
Эксперт у пытаннях медыцыны і лекар па адукацыі Наталля Шкадун падкрэслівае, што з боку медперсанала ідзе прафесійная дэфармацыя — яны перад сабой бачаць ня індывідуальную асобу, якая мае права на свабоднае развіццё, павагу, а звычайны канвеер... Колькі эмацыйных і псіхалагічных траўмаў нанесена будучым маці непаважлівым і негуманным стаўленнем з боку медыцынскага і абслугоўваючага персаналу?!
— Заключэнне дагавораў на аказанне платных медыцынскіх паслуг, такіх як індывідуальнае вядзенне родаў, партнёрскія роды, не заўсёды гарантуе якасць прадастаўляемых паслуг, — каментуе Наталля Шкадун.
Актывісты гендэрнай ініцыятывы «Ружа» маюць намер правесці адкрытае анкетаванне жанчын, сабраць гісторыі парадзіх, якія пакажуць, што ў рэчаіснасці адбываецца ў магілёўскіх радзільных дамах.
Разам са спецыялістамі, а таксама простымі грамадзянамі, выкарыстоўваючы досвед міжнародных арганізацый, якія сталі ініцыятарамі падобных рэформаў у галіне аховы здароўя, яны хочуць распрацаваць прапановы для ўнясення змяненняў і паляпшэння ўмоў жанчын у радзільных дамах.
Жадаючыя прыняць удзел у круглым стале могуць папярэдне запісацца па тэлефоне +375 29 741 28 85 або зрабіць гэта праз электронную пошту — Aliona.barysava@gmail.com. Круглы стол адбудзецца 7 ліпеня ў 17—30 у Магілёве. 
Наш Магілёў