Смартфон дапаможа палякам размеркаваць хатнія абавязкі

У Польшчы па ініцыятыве Інстытута грамадскіх спраў створана мабільнае прыкладанне MICASA, закліканае справядліва размеркаваць руцінныя хатнія абавязкі паміж партнёрамі.



feminism_belarus_3.jpg


Прыкладанне можна ўсталяваць на смартфон з сістэмай Android, стварыць рахунак і аб'яднаць яго з акаўнтам чалавека, з якім мы падзяляем абавязкі па хаце, паведамляе Польскае радыё. Наступным крокам будзе стварэнне спісу штодзённых дзеянняў, аднак можна скарыстацца і гатовымі прапановамі.


Карыстальнікі прыкладання пры дапамозе спісу заданняў плануюць свае абавязкі і, выконваючы іх, атрымліваюць за гэта балы. Неабходна сабраць прыкладна роўную колькасць балаў з партнёрам і за пэўны адрэзак часу, і ў прынцыпе. Гэта будзе азначаць, што хатнія абавязкі ў стусунках размеркаваны раўнамерна.


Інстытут грамадскіх спраў, які стаў ініцыятарам стварэння прыкладання, адзначае, што, нягледзячы на ​​тое, што для большасці полек і палякаў партнёрскія адносіны — гэта ідэальная мадэль, жанчыны па-ранейшаму выконваюць больш хатніх абавязкаў, звязаных з клопатам пра дзяцей і хатняй гаспадаркай.


Як вынікае з апытання Цэнтра даследавання грамадскай думкі, праведзенага ў 2013 годзе, у большасці польскіх сем'яў жанчыны прасуюць (82%), мыюць бялізну (81%), гатуюць ежу (67%), мыюць посуд (58%) і прыбіраюць дом (58%).


Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, 30% жанчын пасіўныя ў прафесійным плане. Больш за 41% з іх прызнаюцца, што галоўнай прычынай, чаму яны не працуюць, з'яўляецца тое, што ў іх занадта шмат сямейных і хатніх абавязкаў.


Каб спампаваць дадатак, трэба зайсці на сайт www.getmicasa.pl або ў Google Play. Прыкладанне можна ўсталяваць бясплатна.