Інстытут пагранслужбы ўпершыню набірае дзяўчат

У гэтым годзе дзяўчаты ўпершыню могуць паступаць у Інстытут памежнай службы Беларусі. У першы дзень падачы дакументаў заявы прынеслі 15 абітурыентак.

1306518394_15.jpg


«Рашэнне аб наборы дзяўчат прынята з-за гендэрнай перавагі: на пунктах пропуску пераважаюць жанчыны», — распавёў начальнік службы па працы са СМІ Інстытута пагранслужбы Аляксандр Колабаў.

 

У памежным ведамстве служыць шмат жанчын-прапаршчыкаў. Раней яны праходзілі падрыхтоўку ў Інстытуце пагранслужбы, але не маглі атрымліваць там вышэйшую адукацыю. У гэтым жа годзе ў інстытут прымуць 100 чалавек, у тым ліку 20 дзяўчат. Узрост абітурыентак павінен быць ад 17 да 21 года, грамадзянства — толькі беларускае, паведамляе БелТА.

 

У інстытуце растлумачылі, што набор на спецыяльнасць «кіраванне падраздзяленнямі памежнага кантролю» адкрыты да 14 ліпеня. Вынікі залічэння стануць вядомыя 16 ліпеня.