Запрашаем на Веды-паці.British edition

Што рабіць вечарам у сераду? Без сумневаў, наведаць  Веды-паці.British edition ад Адукацыі.Інфо!

m.png

Каманда сайта adukacyja.info запрашае ўсіх зацікаўленых і апантаных Вялікабрытаніяй на чарговую Веды-паці, тэма якой — навучанне ў Брытаніі.


Паўсюль толькі і размоў пра Брытанію, і Adukacyja.info не адстае ад сусветнага трэнду. Канешне ж, мы за непарушныя брытанскія каштоўнасці: адукацыю, мову, традыцыі і наогул за ўсё тое, за што свет так любіць гэтую інтэлігентную краіну. Настаў час Веды-паці.British edition!


Завітвайце да нас у Траецкае прадмесце 13 ліпеня а 19:00 у Музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча 7а). Уваход вольны!


Там вас будуць чакаць:

• расповед ад Амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску пра фантастычныя стыпендыі Брытанскага ўрада;

• унікальны досвед выпускнікоў брытанскіх універаў;

• брытанскія традыцыі;

• прыгажосць англійскай мовы і пераадольванне страху перад экзаменам IELTS ад International House;

• нечаканыя забавы;

• і, натуральна, англійская гарбата!


Што рабіць вечарам у сераду? Без сумневаў, наведаць Веды-паці Брытанія ад Адукацыі.Інфо!