На Піншчыне зарэгістраваны Цэнтр гендэрных і прававых адносін
Цэнтр гендэрных і прававых адносін зарэгістраваны на Піншчыне. Установа зоймецца вырашэннем пытанняў роўнасці, дыскрымінацыі, а таксама гендэрнай асветай на мясцовым узроўні.
Пакуль установа можа пахваліцца рэгістрацыяй у Пінскім
раённым выканкаме. Дзейнасць і рэалізацыя ідэй – наперадзе. Гэта, у першую
чаргу, знаёмства людзей з паняццем гендэра, расповеды пра стэрэатыпы і
забабоны, іх уплыў на жыццё. Таксама ў планах Цэнтру значыцца
правядзенне ў Пінску тэматычных выстаў.
Установа распаўсюдзіць сваю дзейнасць на Пінскі, Лунінецкі, Іванаўскі раёны, і асабліва на студэнтаў і студэнтак Палескага ўніверсітэту, дзе навучаецца моладзь з усёй Беларусі. Заснавальніца Цэнтру Ангеліна Севярын спадзяецца, што з цягам часу пакрыццё дзейнасці ўстановы пашырыцца не толькі на тэрыторыю Берасцейскай вобласці.
Заяўленымі ў назве прававымі пытаннямі Цэнтр гендэрных і прававых адносін зоймецца, калі да працы НДА далучыцца юрыст ці юрыстка. Пакуль гэтая пасада вакантная.
Паводле Вясны