Расія. Генпракурора просяць ініцыяваць забарону лялек з вусамі
Гаворка ідзе пра знакамітую і любімую дзецьмі серыю лялек «Лалалупсія».

Фота multoigri.ru
Пракуратура Краснаярскага краю вывучыла дзіцячыя цацкі «невядомай гендэрнай прыналежнасці» на прадмет «прапаганды нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі сярод непаўналетніх» і не знайшла складу адміністрацыйнага правапарушэння.
Раней паведамлялася, што лялькі ў жаночай вопратцы, але з вусамі, выклікалі занепакоенасць у нейкага жыхара Краснаярска. Ён накіраваў скаргу ў пракуратуру. Пракуроры не знайшлі падстаў забараніць продаж падобных цацак. Але сама ідэя пракурорам спадабалася. Таму пракуратура Краснаярскага краю мае намер выступіць у Генеральную з просьбай, каб генпракурор Юрый Чайка выйшаў з адпаведнай ініцыятывай да заканадаўцаў. Аблічча, а ня толькі склад цацак, павінен, на думку пракурораў, рэгулявацца законам.

Фота www.v3toys.ru
Зрэшты, хоць да спецыяльнага закона справа пакуль не дайшла, вусатых лялек ужо прыбралі з паліц крам, паведамляюць краснаярскія СМІ. Гаворка ідзе пра знакамітую серыю лялек ад «MGA Entertainment» пад назвай «Лалалупсія». Яны адлюстроўваюць гераінь мультфільма «Добрыя цуды ў краіне Лалалупсія». У кожнай лялькі свой вобраз. Адзін з іх — гэта ўтаймавальніца ў цырку. Менавіта таму дзяўчынка з вусамі...