Уладзімір Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і «ўсе гэта зразумелі»
Яшчэ нядаўна кіраўнік ЗША Дональд Трамп казаў, што ў прэзідэнта Украіны «няма карт» для гандлю адносна мірных пагадненняў. І ў той жа час ЗША вымушаная была запытаць дапамогі ў Украіны ў супрацьдзеянні іранскім дронам. Мірны працэс пакуль на паўзе з-за вайны ў Іране. Ідуць 1477-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 137 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 11 сакавіка.
На Пакроўскім і Гуляйпольскім кірунках абаронцы Украіны спынілі 21 па штурму расійцаў на кожным.
На Канстанцінаўскім кірунку армія РФ здзейсніла 20 атак паблізу Канстанцінаўкі, Пляшчыеўкі, Іванаполля, Іллінаўкі, Сафіеўкі, Навапаўлаўкі, Русінага Яру і Сцяпанаўкі.
На Славянскім кірунку УСУ спынілі 10 спроб расійцаў прасунуцца ў раёнах Закітнага, Рай-Аляксандраўкі, Дронаўкі, Платонаўкі, Рэзнікаўкі, Ямпаля і Пазена.
На Купянскім і Ліманскім кірунках расіяне атакавалі па чатыры разы на кожным.
* * *
У ноч на 11 сакавіка Расія атакавала Украіну 99 ударнымі БпЛА тыпу Shahed, Гербера, Італмас і беспілотнікамі іншых тыпаў. Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 90 БпЛА на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны.
Раніцай 11 сакавіка расійскі беспілотнік атакаваў у Харкаве грамадзянскае прадпрыемства, у выніку чаго загінулі двое людзей, яшчэ пяцёра пацярпелі.
Два чалавекі загінулі і яшчэ двое пацярпелі ў выніку расійскіх удараў кіраванымі авіябомбамі па Глухаўскай грамадзе на Сумшчыне. У Глухаве пашкоджаны адміністрацыйны будынак і інфраструктура прадпрыемстваў, складскія памяшканні, аўтамабілі, газаправод і трансфарматар.
У ноч на 11 сакавіка БпЛА атакавалі часова акупаваны Марыупаль. Пад Марыупалем, як сцвярджаецца, быў атакаваны склад боекамплекту, пасля чаго пачалася дэтанацыя. Пазней у некаторых каналах пісалі, што атака адбылася ў самім горадзе.
Праз некалькі гадзін пад удар дронаў трапілі расійскія Сызрань, Сочы і Самара. У Тальяці Самарскай вобласці гарыць хімічны завод «КуйбышаўАзот».
* * *
* * *
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю ірландскаму блогеру Кейліну Робертсану заявіў, што Украіна цяпер мае «карты» дзякуючы ўкраінскім вайскоўцам і вытворчасцям, запушчаным пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі. І «ўсе гэта зразумелі».
Блогер адзначыў, што ЗША звярнуліся менавіта да Украіны, а не да Францыі ці Германіі, а таксама «адмовілі авіяносцу Вялікабрытаніі» адносна дапамогі на Блізкім Усходзе.
Зяленскі, адказваючы на пытанне, як адчувае сябе ў гэтай сітуацыі, адзначыў: «Амерыканцы папрасілі нас, і, вядома, я ганаруся, што мы можам дапамагчы амерыканскім партнёрам».
Паводле слоў Зяленскага, для Украіны магчыма пры ўмове гатоўнасці саюзнікаў аказаць падтрымку і неабходнасці хуткіх крокаў у вайне. Пытанне наконт таго, наколькі саюзнікі гатовыя падтрымаць Украіну, і як хутка гэтая падтрымка будзе рэалізавана.
«Усім нам патрэбныя хуткія крокі. Гэта як з гэтай сірэнай, калі ў вас ёсць ракеты і "Шахеды", калі ў вас няма хуткіх крокаў, як абараняцца, вас знішчаць. Тое ж самае з гэтай вайной, тое ж самае з Пуціным, яго трэба спыніць, хуткія крокі — гэта тое, што трэба», — сказаў ён.
Пры гэтым Зяленскі заявіў пра негатоўнасць міжнароднай супольнасці да 3-й сусветнай вайны.
«З тэхнічнага пункту гледжання Еўропа недастаткова гатовая. Толькі некаторыя краіны. Так, яны на шляху. Напрыклад, немцы вельмі хуткія, але гэтага недастаткова. Гэтага часу недастаткова, каб падрыхтавацца да такіх выклікаў. Так, паўночныя краіны таксама вельмі тэхналагічныя. Паўночная Еўропа гатовая. ЗША, безумоўна, армія вельмі моцная, але мы павінны зразумець адну рэч: пры ўсёй павазе да амерыканскай арміі… калі казаць пра вайну ракетамі і дронамі, гэта не пра наземную вайну», — адзначыў прэзідэнт Украіны.
«Свет не гатовы да сусветнай вайны, таму што сусветная вайна не будзе толькі дронамі і ракетамі ў любым выпадку. Яна будзе і з сухапутнымі сіламі, з наземнымі наступленнямі і глабальнай колькасцю страт», — думае Зяленскі.
* * *
Урэгуляванне вайны РФ супраць Украіны займае больш часу, чым чакаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, але ў Вашынгтоне спадзяюцца на пераломны момант, заявіў у эфіры CNBCспецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф.
Уіткаф нагадаў, што на гэтым тыдні Украіна, Расія і ЗША павінны былі правесці перамовы, але іх перанясуць з-за вайны ў Іране. «Працэс рухаецца наперад. Думаю, трохбаковую сустрэчу перанясуць на нейкі час на наступны тыдзень. І мы, ведаеце, мы настроены пазітыўна і будзем захоўваць пазітыўны настрой. Гэта вайна, якая павінна скончыцца, і мы будзем захоўваць пазітыўны настрой», — дадаў ён.
Каментуючы магчымасць завяршэння вайны ў гэтым годзе, спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША сказаў, што Трамп «у цэлым паспяхова дамагаецца ўрэгулявання такіх пытанняў».
«Мы бачым прыкметы таго, што абодва бакі стаміліся і знясіленыя. І, спадзяюся, гэта пачатак пераломнага моманту. Тое ж самае было на Блізкім Усходзе. Там таксама быў пераломны момант, калі мы з Джарэдам (зецем амерыканскага лідара Джарэдам Кушнерам) проста адчулі, што яны стаміліся ад вайны. І будзем спадзявацца, што мы знаходзімся ў такой крочцы зараз — ці хутка будзем», — падкрэсліў ён.
* * *
Незалежная камісія ААН заявіла, што прымусовае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей Расіяй з'яўляецца ваенным злачынствам. Такія дзеянні таксама маюць прыкметы злачынства супраць чалавечнасці, гаворыцца ў справаздачы Камісіі ААН.
У справаздачы адзначаецца, што следчыя праверылі пераканаўчыя доказы дэпартацыі або перамяшчэння па меншай меры 1205 дзяцей з пяці абласцей Украіны ў Расію або на акупаваныя ёю тэрыторыі. Гэтыя факты дазволілі зрабіць выснову аб ваенных злачынствах дэпартацыі і прымусовай перавозкі дзяцей.
Таксама камісія ўстанавіла, што расійскія ўлады часта не паведамлялі бацькам або законным апекунам пра месцазнаходжанне дзяцей і стваралі перашкоды для іх вяртання. Замест гэтага дзяцей спрабавалі ўладкоўваць на працяглае пражыванне ў сем'ях або ўстановах на тэрыторыі Расіі.
Па даных расследавання, большасць такіх дзяцей да гэтага часу не vярнуліся на падкантрольную Украіне тэрыторыю, а працэс іх вяртання суправаджаецца значнымі цяжкасцямі.
У справаздачы адзначаецца, што зацягванне Расіяй вяртання дэпартаваных дзяцей таксама можа разглядацца як асобнае ваеннае злачынства.
* * *
Саудаўская Аравія рыхтуецца да маштабнай закупкі ўкраінскіх сістэм супрацьпаветранай абароны. Краіны Персідскага заліва плануюць выкарыстоўваць украінскі вопыт для барацьбы з дронамі-камікадзэ, якімі Расія атакуе Украіну, піша The Wall Street Journal.
Па даных крыніц выдання, Эр-Рыяд вядзе перамовы аб закупцы дронаў-перахопнікаў і сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) украінскай вытворчасці. Кошт кантракта можа дасягаць мільёнаў долараў, хоць фінальны дакумент яшчэ не падпісаны.
Акрамя Саудаўскай Аравіі, інтарэс да ўкраінскіх тэхналогій праявілі і іншыя краіны рэгіёна, у прыватнасці прадстаўнікі Катара ўжо наведвалі Украіну для вывучэння вопыту супрацьдзеяння беспілотнікам. Таксама ўкраінскімі беспілотнікамі цікавяццадзеці Трампа.