Узбекістан. Галоўны глобус краіны

У далёкім 995 годзе ў горадзе Харэзме вучоны Абу Райхан Беруні зрабіў глобус. Ва Узбекістане лічыцца, што гэта быў першы глобус у чалавечай гісторыі. Гэты факт даў падставу цяперашнім узбекскім уладам стварыць сапраўдны культ вакол глобусаў. Карымаў за гады незалежнасці пакрыў усю краіну помнікамі глобусу. Выява глобусу нават замяніла статую Леніна на цэнтральнай плошчы Ташкента. Самае цікавае, аднак, тое, што на ўсе глобусы нанесена толькі адна краіна — Узбекістан. Апошні 18-метровы помнік глобусу прэзідэнт адчыніў 30 жніўня ў Бухары. Новы помнік паставіў шмат каго ў тупік.

У далёкім 995 годзе ў горадзе Харэзме вучоны Абу Райхан Беруні зрабіў глобус. Ва Узбекістане лічыцца, што гэта быў першы глобус у чалавечай гісторыі. Гэты факт даў падставу цяперашнім узбекскім уладам стварыць сапраўдны культ вакол глобусаў. Карымаў за гады незалежнасці пакрыў усю краіну помнікамі глобусу. Выява глобусу нават замяніла статую Леніна на цэнтральнай плошчы Ташкента. Самае цікавае, аднак, тое, што на ўсе глобусы нанесена толькі адна краіна — Узбекістан. Апошні 18-метровы помнік глобусу прэзідэнт адчыніў 30 жніўня ў Бухары. Новы помнік паставіў шмат каго ў тупік. Справа ў тым, што ўсе замежныя дэлегацыі наведваюць у Ташкенце галоўны глобус, паколькі, як тлумачыцца іншаземцам, гэта самы вялікі глобус у краіне. Аднак помнік у Бухары большы за ташкенцкі.
Па матэрыялах «Фергана.Ру» (Узбекістан)