Замежныя СМІ пра Беларусь: 17 - 24 чэрвеня
Зараз, кажуць, ігральны бізнес пераедзе да хітрага Лукашэнкі, які ў апошні час з антыліберальнага палітыка паступова ператвараецца ў сярэднееўрапейскага начальніка. Цяпер там, у Беларусі, будуць
зіхацець неонавыя шыльды. Дажыліся — у Беларусі паўстануць Ганконг і Лас-Вегас, а рускі Іван працягне займацца звыклай справай — ляжаць на печы і клясці Захад.
Polit.ru (Расія)
Зараз, кажуць, ігральны бізнес пераедзе да хітрага Лукашэнкі, які ў апошні час з антыліберальнага палітыка паступова ператвараецца ў сярэднееўрапейскага начальніка. Цяпер там, у Беларусі, будуць
зіхацець неонавыя шыльды. Дажыліся — у Беларусі паўстануць Ганконг і Лас-Вегас, а рускі Іван працягне займацца звыклай справай — ляжаць на печы і клясці Захад.
Polit.ru (Расія)
Узгадаем, напрыклад, апошні скандал з малочнай прадукцыяй з Беларусі. Беларусы не здолелі своечасова змяніць этыкеткі, хоць і былі папярэджаныя загадзя. Зараз усе ведаюць, што скандал шчасліва
вырашыўся, але не ўсе чулі, што беларускі «малочны» экспарт не толькі захаваўся, але і ўзрос на 40 мільёнаў долараў. А што зрабіў Аляксандр Лукашэнка падчас гэтага, можна зараз
сказаць, інцыдэнту? Адмовіўся ўдзельнічаць у пасяджэнні Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ). Гэта вельмі сур’ёзны крок. Бяспека дзяржаў — занадта важная рэч, і яна ні ў
якім разе не павінна залежыць ад настрояў аднаго чалавека.
«Голос России» (Расія)
Адносіны паміж Масквой і Мінскам увайшлі ў новую, канфліктную фазу. Апошні канфлікт такога кшталту быў у 2006 годзе, падставай для якога сталі тарыфы на транзіт расійскай нафты праз Беларусь у
Еўропу. Доўгі час козырам Лукашэнкі ў дыялогу з расійскім кіраўніцтвам заставалася пытанне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, але калі сама гэта тэма сябе вычарпала (як мінімум у сярэднетэрміновай
перспектыве), з’явіўся новы джокер — статус Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
«Трейл.ру» (Расія)
Калі ўлічыць апошнія падзеі ў беларуска-расійскіх адносінах — адмову Расіі ў выдачы крэдыту, «малочную вайну», дэманстратыўнае нез’яўленне Лукашэнкі на саміт АДКБ,
— то прычын сустракацца больш чым дастаткова. Але Лукашэнка магчымасцю паразмаўляць з Мядзведзевым не скарыстаўся. І адмова кіраўніка Беларусі прыехаць у Маскву — гэта не адсутнасць
цікавасці да коней і жакеяў. Гэта дэманстрацыя таго, што Аляксандру Рыгоравічу з Дзмітрыем Анатольевічам нават размаўляць не вельмі хочацца. Падобна, гэта ўзаемна.
«Новая газета» (Расія)
Але, нягледзячы на ўсе крокі насустрач Захаду, у Мінска няма сродкаў, каб атрымаць «развод» ад Масквы. Лукашэнка, які знаходзіцца ў эканамічнай залежнасці ад Расіі, спрабуе
лавіраваць паміж Захадам і Масквой. Ён спрабуе атрымаць карысць ад дыпламатычнай напружанасці, якая ім жа самім і нагнятаецца. Магчыма, менавіта дзякуючы такой палітыцы нікому не вядомы ў 1994 годзе
папуліст дагэтуль ва ўладзе. Хоць у самым пачатку ніхто не прадказваў яму доўгай палітычнай будучыні.
«Le temps» (Швейцарыя)