Замежныя СМІ пра Беларусь: 3 - 9 ліпеня
Паводле меркавання назіральнікаў, шмат што кажа на карысць таго, што выкрывальныя фільмы адлюстроўваюць пазіцыю расійскіх улад і былі створаны па іх заданні. Аналітыкі лічаць, што на гэта паказваюць прынамсі два фактары — відавочны кантроль расійскіх уладаў НТВ і Russia Today і адкрытае раздражненне, з якім ставяцца адзін да аднаго расійскі і беларускі прэзідэнты. Апошнія рознагалоссі паміж Масквой і Мінскам, зрэшты, нікога асабліва не здзівілі. Гэта не першая буйная палітычная сварка паміж Расіяй і Беларуссю.
Паводле меркавання назіральнікаў, шмат што кажа на карысць таго, што выкрывальныя фільмы адлюстроўваюць пазіцыю расійскіх улад і былі створаны па іх заданні. Аналітыкі лічаць, што на гэта
паказваюць прынамсі два фактары — відавочны кантроль расійскіх уладаў НТВ і Russia Today і адкрытае раздражненне, з якім ставяцца адзін да аднаго расійскі і беларускі прэзідэнты. Апошнія
рознагалоссі паміж Масквой і Мінскам, зрэшты, нікога асабліва не здзівілі. Гэта не першая буйная палітычная сварка паміж Расіяй і Беларуссю. На расійскім экране ў розны час з’яўляліся
фільмы, якія негатыўна паказваюць беларускага прэзідэнта. Кожны раз пры гэтым Аляксандру Лукашэнку ўдавалася так ці інакш дамовіцца і з прэзідэнтам Ельцыным, і з прэзідэнтам Пуціным. Эксперты не
выключаюць, што беларускі прэзідэнт дамовіцца і са Дзмітрыем Мядзведзевым.
«Voice of America» (ЗША)
Сам прэзідэнт Лукашэнка ў памятным інтэрв’ю «Euronews» ні словам не абмовіўся пра Саюзную дзяржаву. Здаецца, гэты праект прыйшоў да свайго лагічнага канца. Не трэба быць
неамарксістам, каб зразумець немагчымасць спалучэння беларускага салідарнага сацыялізму з гэтым вось «чалавечым тварам» і бюракратычна-алігархічным капіталізмам у Расіі. Тут зліццё
(паглынанне) Украіны з Расіяй выглядае больш рэальным, паколькі капіталу (які, як вядома, не мае нацыянальнасці) не перашкаджаюць ніякія інстытуцыйна-дэкаратыўныя прыкрасы. Прасцей кажучы, немагчыма
ўтрымаць пад адным дахам беларускую карову Мілку і расійскага мядзведзя ці ваўка, які нічога не вырабляе, але мае патрэбу ў жывым мясе.
«День» (Украіна)
Нацбанк Беларусі прагназуе крах фінансавай сістэмы краіны. Прызнаюць, што бюджэт краіны мае сур’ёзныя праблемы. Варыянтаў выхаду ў Мінска два. Або будзе знойдзены крэдытор ці фундатар, які
дасць Мінску да канца года 10 мільярдаў долараў, або Нацбанку давядзецца дэвальваваць нацыянальную валюту. Эксперты прагназуюць развал беларускага эканамічнага цуда ўжо ў наступным годзе. Тлумачыцца
ён проста: струмень танных энергарэсурсаў у Беларусь Крэмль перакрыў назаўжды, а адносны дабрабыт краіны будаваўся якраз на гэтым.
«Эксперт» (Расія)
Мабыць, змена палітыкаў у польскіх вярхах адчувальней будзе не для Расіі, а для Беларусі. Тут варта ўзгадаць пра прыкметны скандал перад другім турам гэтых выбараў. На тэледэбатах Яраслаў Качыньскі
даў суперніку падставу для атак. Кажучы пра адносіны з суседняй Беларуссю, ён заявіў, што тут варта спалучаць палітыку пугі і перніка, а адносіны з Мінскам трэба абавязкова абмяркоўваць з Масквой.
Яго супернік (а цяпер абраны прэзідэнт) Камароўскі, наадварот, заявіў, што гэта непрымальна і «супярэчыць нацыянальным інтарэсам Польшчы». Ён адзначыў, што Варшава павінна весці
прамыя перамовы з Лукашэнкам і рабіць гэта больш цвёрда. Больш таго, ён адмыслова дадаў, што трэба пашыраць падтрымку няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць на беларускай тэрыторыі, не
абмяжоўваючыся адным толькі Саюзам палякаў Беларусі.
«Рабкор» (Расія)
Беларусь павінна выдаць Курманбека Бакіева. Але пакуль цяжка сказаць, выдасць ці не. Але адназначна, што экс-прэзідэнт там доўга не пратрымаецца. Сведчаннем таму можа служыць нядаўняя заява міністра
замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава, які адзначыў, што ні пра якое зараблянне палітычных дывідэндаў гаворка не ідзе, усё будавалася на палітыцы чалавечага спачування. Сам Бацька не дурань,
выдатна адсочвае выказванні сусветнай супольнасці.
«24 кg» (Кіргізія)