Замежныя СМІ пра Беларусь: 3 - 9 красавіка
Няхай не супакойваюць сябе некаторыя апартуністы тым, што ў горшым выпадку мы ідзем шляхам Беларусі. А чаму і не? Бацька атрымлівае газ амаль па расійскіх унутраных коштах, дазваляе сабе не
прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію і дэманстратыўна цалуецца з Чавесам. Шматвектарнасць у дзеянні. Хіба гэта дрэнна? Аднак каб прэтэндаваць на лаўры Лукашэнкі, трэба як мінімум быць Лукашэнкам.
Хіба нехта з Партыі рэгіёнаў або Блоку Літвіна здольны на гэта? Гэта вам не паміж фракцыямі бегаць.
«Тиждень» (Украіна)
Няхай не супакойваюць сябе некаторыя апартуністы тым, што ў горшым выпадку мы ідзем шляхам Беларусі. А чаму і не? Бацька атрымлівае газ амаль па расійскіх унутраных коштах, дазваляе сабе не
прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію і дэманстратыўна цалуецца з Чавесам. Шматвектарнасць у дзеянні. Хіба гэта дрэнна? Аднак каб прэтэндаваць на лаўры Лукашэнкі, трэба як мінімум быць Лукашэнкам.
Хіба нехта з Партыі рэгіёнаў або Блоку Літвіна здольны на гэта? Гэта вам не паміж фракцыямі бегаць.
«Тиждень» (Украіна)
Каментуючы пераможныя заявы пра перспектывы супрацоўніцтва, якія даносіліся з Венесуэлы і Бразіліі падчас турнэ Лукашэнкі, эксперты выказвалі сумневы адносна здзяйсняльнасці гэтых дэкларацый. Шмат
хто казаў, што робіцца гэта, каб напалохаць Расію. Аднак сёння сумневаў ужо не застаецца: і Расія не спалохалася, і заявы Лукашэнкі — не бравада. У каляўрадавых колах Беларусі кажуць:
«З Расіяй загадана сябраваць, але стаўку на яе не рабіць». З тым жа азартам, з якім беларускае чыноўніцтва дамагалася выканання сваіх інтарэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, яно ў
хуткім часе будзе біцца за рынкі краін Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і нават Еўропы. Дарэчы, еўрапейскія кантралёры ўжо не адзін раз прыязджалі інспектаваць беларускіх вытворцаў харчавання. Пра вынікі
пакуль не паведамляецца, але калі працэс ідзе, то варта выказаць здагадку, што вынік таксама будзе.
«Взгляд» (Расія)
У пытанні мытаў на нафту Масква цвёрдая, як скала. Бясплатна Расія паставіць свайму суседу, як і сцвярджала раней, толькі 6,3 мільёна тон нафты. За астатнія тоны «чорнага золата»
давядзецца плаціць. Беларускі бок так і не змог змірыцца са стратай «халявы». Міністэрства юстыцыі краіны звярнулася з іскам-скаргай у Эканамічны суд СНД, які, праўда, выносіць
толькі рэкамендацыйныя рашэнні. У такім нервовым становішчы павінен адбыцца дыялог Лукашэнкі і Мядзведзева. Хутчэй за ўсё, Бацька свядома абвастрае сітуацыю, каб у абмен на пустыя саступкі са свайго
боку дамагчыся чагосьці істотнага ад Расіі.
«Московский комсомолец» (Расія)
У польска-беларускага партнёрства ёсць перспектывы з улікам гістарычнай рэтраспектывы. Толькі наўрад ці яго ў блізкай будучыні можна будзе назваць стратэгічным. Кропкі ўзаемнага эканамічнага
прыцягнення здольныя нарадзіць рэнтабельныя праекты, аднак яны наўрад ці змогуць ураўнаважыць сілы процідзеяння. Перш за ўсё патрэбна ўлічваць, што Беларусь і Польшча знаходзяцца ў розных сістэмах
каштоўнасцяў: Беларусь у так званай Саюзнай дзяржаве з Расіяй, Мытным саюзе, ЕўрАзЭС, АДКБ, а Польшча — у ЕС і NАТО. Польшча з’яўляецца сябрам СГА, Беларусь — не. Таму
Масква і Брусель заўсёды будуць прысутнічаць у беларуска-польскіх адносінах. І калі Брусель патэнцыйна можа адыграць канструктыўную ролю, то Масква — наадварот. У Расіі беларуска-польскае ці
беларуска-ўкраінскае партнёрства ўспрымаюць як пошук васалам іншага сюзерэна.
«Дзеркало тиждня» (Украіна)