Зяленскі: Пуцін баіцца смерці — і гэта трэба скарыстаць
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі лічыць, што забарона на выдачу віз расійскім грамадзянам можа прывесці да таго, што народ Расіі пачне ціснуць, каб Уладзімір Пуцін вырашыў хутчэй скончыць вайну.
![photo_2022_08_14_11_53_04.jpg photo_2022_08_14_11_53_04.jpg](/img/v1/images/photo_2022_08_14_11_53_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зяленскі ў інтэрв'ю The Washington Post падкрэсліў, што ў "візавым бане" няма нічога, што "адымала б права на жыццё", і назваў такія санкцыі "вельмі добрымі і мірнымі".
"Заходнія краіны могуць увесці забарону на ўезд усіх грамадзян РФ у краіны Еўрасаюза... Я з самага пачатку сказаў, што лічу самымі важнымі санкцыямі закрыццё меж, таму што яны [расіяне] адбіраюць чужую тэрыторыю. Што ж, хай жывуць у сваім свеце, пакуль не зменяць сваю філасофію. Такім чынам, краіны закрываюць межы і ўводзяць эмбарга на энергарэсурсы. Асабіста маё меркаванне, што ўсе астатнія варыянты — слабейшыя. Поўнага эмбарга на пастаўкі энергарэсурсаў няма, межы не закрытыя", — канстатаваў Зяленскі.
Зяленскі заклікаў адправіць у Расію ўсіх расіян без выключэння.
"Якімі б ні былі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, ёсць тыя, хто падтрымлівае вайну, і тыя, хто не падтрымлівае: іх дзеці вучацца за мяжой, у школах, ВНУ і гэтак далей. Хай едуць у Расію. Нічога страшнага ў гэтым няма, хай едуць туды. Не назаўжды, калі ласка, хай яны вернуцца. Яны проста зразумеюць тады", — заявіў Зяленскі.
Забарону на
выдачу віз расійскім грамадзянам Зяленскі лічыць адзіным спосабам паўплываць
непасрэдна на самога Пуціна.
![Прапанова аб забароне выдачы шэнгенскіх віз расійцам будзе абмеркавана ў ЕС «Наведванне Еўропы — гэта прывілей»: Прапанова аб забароне выдачы Шэнгену расійцам будзе абмеркавана ў ЕС](/img/v1/images/1360287.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
"Гэта адзіны спосаб паўплываць на Пуціна. Таму што ў гэтага чалавека няма іншага страху, акрамя страху за сваё жыццё. І яго жыццё залежыць ад таго, пагражае яму яго насельніцтва або не. Больш яму нічога не пагражае. Таму, калі яго насельніцтва будзе ціснуць на яго рашэнні, тады будуць і вынікі. І вайна скончыцца. Гэта вельмі зразумелыя санкцыі, яны вельмі простыя. Справа не ў грашах, не ў газе або трубах, і не ў тым, што ўзімку ў немцаў не будзе цяпла. Проста закрый межы на год — і ўбачыш вынік", — дадаў Зяленскі.
Нагадаем, Эстонія, Літва, Чэхія, Фінляндыя і Данія, як і Украіна, настойваюць на тым, каб усе еўрапейскія краіны забаранілі выдачу шэнгенскіх віз расійскім грамадзянам. Чэхія, якая цяпер старшынюе ў Савеце Еўрасаюза, мае намер прапанаваць краінам ЕС спыніць выдачу віз расіянам на пасяджэнні ў канцы жніўня.
![Што рабіць з расіянамі, якія жывуць за мяжой? Што рабіць з расіянамі, якія жывуць за мяжой? Прапанова гісторыка](/img/v1/images/cynp_dgljv0.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)