Харчразвёрстка сёння
З-за невысокага ўраджаю калгасы хаваюць збожжа ад вачэй дзяржавы.
У чэрвені Мінсельгасхарч традыцыйна ўстанавіў гранічныя максімальныя кошты на новы ўраджай. У ходзе ўборачнай збожжа скуплялася дзяржавай фактычна па сабекошце. Дзяржава атрымала танны хлеб, што
не перашкодзіла ёй узняць кошты для канчатковых пакупнікоў.
Зрэшты, у Мінсельгасхарчы прама сказалі, што ўстаноўленыя для дзяржзакупак кошты неабходныя для «частковай кампенсацыі» затрачаных калгасамі рэсурсаў для ўборачнай.
У папярэднія гады ў сельгаспрадпрыемстваў пасля задавальнення дзяржзакупак заставаліся лішкі, прадаўшы якія ў Расію, яны маглі разлічыцца па пазыках. У гэтым жа годзе з-за невысокага ўраджаю,
абумоўленага ўмовамі надвор'я, сітуацыя ў калгасах невясёлая. Дзяржава забрала ўсё. Калі трымаеш у вёсцы курэй і захочаш купіць у калгасе збожжа — табе яго не прададуць, таму што яго няма. А за набытую ў лізінг тэхніку сельгаспрадпрыемствам трэба неяк
разлічвацца.
— Як пры Сталіне, — кажуць сваякі, успамінаючы харчразвёрстку.
Цяперашняя гісторыя ўражвае, калі ўспомніць, што сельская гаспадарка ў нас сядзіць на датацыях. Гэта значыць работнікі вёскі павінны быць удзячныя ўладам. У рэальнасці, як мінімум, у дадзеным
выпадку, любоўю і не пахне.
gazetaby.com