Калі беларусы будуць ганяцца за айчыннымі брэндамі
Чаго не хапае Беллеграму, каб заваяваць унутраны рынак.
Больш за 40% прадпрыемстваў Беллегпрама — стратныя, паведаміў старшыня канцэрна Беллегпрама Мікалай Яфімчык.
Праблемы канцэрна адбіваюцца на заробку работнікаў і дзяржаўных выдатках на падтрыманне на плаву стратных кампаній. У першым квартале гэтага года каля 5 тысяч работнікаў прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн, працавалі няпоўны дзень. Укладанні ў прадпрыемстваў легпрама дасягаюць 100 мільёнаў даляраў дзяржаўных грошай у год.
У мінулым годзе, па дадзеных Белстата, доля продажу айчыннай ніжняга бялізны перасягнула 70% у агульным аб’ёме продажу тавараў, але верхняга адзення і абутку — ледзь перавысіла 40%.
Ці можна рэабілітаваць стратныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і як павысіць канкурэнтаздольнасць дзяржкампаній, распавялі эксперты.
«Страты — гэта крызіс дзяржсектара»
Паколькі прыватны сектар у гэтай сферы працуе нармальна, то казаць пра крызіс у лёгкай прамысловасці ў цэлым не даводзіцца, адзначае гендырэктар Бізнес-школы ІПМ Павел Данейка. У межах абмежаванняў — кошту грошай і працоўнай сілы, якія традыцыйна ўплываюць на галіну, легпрам Беларусі развіваецца адносна паспяхова.
— Чаму рэчы, вырабленыя брэсцкімі ўмельцамі, прадаюцца па ўсёй Расіі і на іншых рынках, а ў дзяржкампаній не прадаюцца? Таму што ёсць праблемы ў сістэме кіравання дзяржпрадпрыемстваў, у адсутнасці матывацыі іх менеджэраў. Гэта не крызіс лёгкай прамысловасці. Гэта крызіс дзяржсектара, — кажа эксперт.
На яго думку, для рэабілітацыі галіновых дзяржпрадпрыемстваў важна павысіць зацікаўленасць і адказнасць кіраўніцтва кампаній, аптымізаваць працэсы і палепшыць якасць працы, а таксама папрацаваць над маркетынгам.
Каб адпавядаць попыту і выходзіць у прыбытак, дзяржкампаніям лёгкай прамысловасці не хапае свабоды і адказнасці. Негатыўна адбіваецца тое, што ў іх занадта шмат доступу да дзяржаўнай дапамогі і субсідый. Яны служаць ня спажыўцу, а начальству, арыентуюцца на засваенне чужых грошай. Над імі няма савета дырэктараў і інвестараў, якія б патрабавалі з іх пралічаныя і абгрунтаваныя бізнес-планы, лічыць эканаміст, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.
— Але ашуканствам яны ўмеюць займацца вельмі добра, як гэта паказала гісторыя з ільнянымі джынсамі або абвінавачванні кіраўніка Беллегпрама ў тым, што «народзец» не паспеў, да вялікага беллегпрамаўскага асартыменту, з-за чаго ў канцэрна ўзнікаюць праблемы са збытам, — каментуе эканаміст.
Калі дзяржмэнэджэры кампаній не спраўляюцца з задачай вырабляць і прадаваць прадукцыю, якую беларусы хацелі і маглі б набываць, то ёсць прыватны бізнэс, які можа зацікавіцца іх купляй, лічаць эксперты.
— Узяць досвед «Мілавіцы» — гэта самы яскравы прыклад таго, як дзяржкампанія ператварылася ў вельмі эфектыўную прыватную кампанію, у тым ліку таму што там быў унікальны па сваёй эфектыўнасці і адкрытасці менеджмент. Ніхто не перашкаджае паўтараць гэтыя поспехі, — лічыць Павел Данейка.
«У Беларусі магло быць больш вядомых брэндаў»
Дзяржаўныя канцэрны ў гэтай сферы ў прынцыпе не маюць права на існаванне, перакананы Яраслаў Раманчук. Рынак тавараў лёгкай прамысловасці — гэта рынак гнуткіх дэцэнтралізаваных дынамічных прыватных прадпрыемстваў, якія працуюць на спецыфічных сегментах рынка.
— Брэсцкія і асобныя мінскія кампаніі паказалі, што яны гэта выдатна ўмеюць рабіць. Калі б не было Беллегпрама, а быў бы паўнавартасны рынак, то беларусы часцей і значна ахвотней апраналіся б у айчынныя брэнды, — лічыць эканаміст.
Беларусь мела ўсе шанцы стварыць вялікую колькасць брэндаў, вядомых не толькі ўнутры краіны, як гэта зрабіла ў свой час Польшча. Беларускія швейныя і тэкстыльныя вытворцы адзення і абутку маглі б генераваць мільярды даляраў матэрыяльных і нематэрыяльных актываў, калі б на рынку не было кампаній, для якіх дзяржава стварае прывілеяваныя ўмовы — такі вердыкт экспертаў.
Паводле Заўтра тваёй краіны