Кіраўнік СК распавёў, як забіраюць крыптавалюту ў «злачынцаў» і ператвараюць у «нармальныя грошы»

Вынік працы па канфіскацыі сілавікамі крыптавалюты такі: яны навучыліся забіраць у злачынцаў і ператвараць у «нармальныя грошы»

Фота з сайта fintolk.pro

Фота з сайта fintolk.pro

Сілавікі кажуць, што навучыліся паспяхова адбіраць крыптавалюту, каб потым зрабіць з яе «нармальныя грошы» і накіраваць іх на «пакрыццё нанесенай дзяржаве шкоды».

Пра гэта распавёў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара  ў эфіры АНТ.

Старшыня Следчага камітэта паведаміў пра стварэнне ў яго ведамстве падраздзялення па барацьбе з кіберзлачыннасцю.

Дзмітрый Гара, сярод іншага, паразважаў пра тое, ці атрымаецца адбіраць крыптавалюту. Паводле яго слоў, з гэтым пытаннем следчыя сутыкнуліся, калі крыптавалюта з'явілася ў якасці разліковага сродку за наркотыкі, а затым стала выкарыстоўвацца ў эканамічных злачынствах.

Што такое крыптавалюта? Як кажуць мае прасунутыя падначаленыя — гэта лічбавае смецце. Зыходзячы з гэтага, я паставіў задачу: нашай дзяржаве патрэбныя грошы для кампенсацыі нанесенай шкоды, давайце думаць, як са смецця зрабіць грошы. Не буду казаць падрабязнасці, але мы навучыліся гэта рабіць, — сказаў Гара.

І цяпер, Дзмітрый Гара адзначыў, што ў выніку працы па канфіскацыі крыптавалюты на рахунках і дэпазітах Следчага камітэта ляжыць больш за сотню мільёнаў рублёў «нармальных грошай», якія раней «былі лічбавым смеццем».

— Ёсць схемы, ёсць механізмы, якія дазваляюць нам займацца гэтымі пытаннямі. Прычым даволі паспяхова, — дадаў кіраўнік СК.