У большасці беларусаў заробак ідзе на ежу
93% беларусаў перыядычна сутыкаюцца з сітуацыяй, калі грошы на жыццё сканчаюцца хутчэй, чым надыходзіць наступная зарплата. Прычым з паловай апытаных падобнае здараецца пастаянна.
Гэта высветліў Даследчы цэнтр HeadHunter Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY, які правёў апытанне сярод 1130 беларусаў.
Па выніках апытання, кожны пяты беларус пасля атрымання зарплаты амаль адразу ж пачынае чакаць наступную, 31% — пачынае лічыць дні да выплаты грошай ужо за два тыдні, 39% — за
тыдзень. У той жа час, 5% апытаных сцвярджаюць, што з імі падобныя сітуацыі не здараюцца, бо яны канкрэтна плануюць свае выдаткі, 3% — наогул не чакаю зарплаты, бо не адчуваюць ніякіх
праблем з грашыма.
58% рэспандэнтаў тлумачаць гэта занадта нізкім узроўнем зарплаты, 39% — незапланаванымі выдаткамі, 15% — форс-мажорнымі абставінамі, 9% — затрымкай выплаты зарплаты. І толькі 13% беларусаў прызнаюцца ў тым, што не ўмеюць планаваць уласны бюджэт.
"Большасць беларусаў выдаткоўваюць асноўную частку свайго заробку на харчаванне, другі артыкул выдаткаў — гэта аплата жылля, прычым сюды мы ўключаем як камунальныя паслугі, так і
магчымую арэнду. Таксама значная частка бюджэту сыходзіць на ўтрыманне дзяцей. Менш за ўсё выдаткаў прыпадае на адпачынак і адначасова шопінг. У сітуацыі, калі грошай застаецца зусім трохі, а да
зарплаты яшчэ далёка, беларусы пераходзяць у рэжым эканоміі: 65% адмаўляюцца ад спантанных незапланаваных пакупак, 55% — скарачаюць выдаткі на вольны час, 39% — эканомяць на абедах,
бяруць на працу ссабойку. 12% апытаных не эканомяць на сабе, а проста пазычаюць грошы", каментуе Святлана Шапарова, дырэктар HeadHunter Беларусь, праект РАБОТА.TUT.BY.