29 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі цвет нацыянальнай эліты
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД — «амерыканкі» — былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва, навукі, буйных кіраўнікоў, тэхнічнай інтэлігенцыі тагачаснай БССР. Іх невінаватасць была пазней прызнаная нават савецкімі судамі.
Як праз малую «амерыканку» магла прайсці цягам некалькіх гадзін такая колькасць людзей?
Дзе могуць ляжаць ахвяры восені 1937-га?
«Узаконеныя» масавыя расстрэлы якраз пачаліся ў 1937-м, кажа Маракоў. У грамадзянскую вайну, у 1920-я таксама расстрэльвалі, але без лішніх
«фармальнасцяў».
Што было пасля з катамі?
Дзядзька даследчыка, паэт Валерый Маракоў, таксама быў расстраляны між 28 і 30 кастрычніка. Але родным пра гэта не паведамілі.
Сядзеў у турме і бацька паэта — Дзмітрый Захаравіч. «Дзеда ўзялі ў 1935-м, далі пяць гадоў. А адсядзеў дванаццаць. Толькі тое выратавала ў лагеры ў Шахтах, што вучыў
начальніцкіх дзяцей у шашкі гуляць — быў моцны шашыст.
Пенсію яму, былому вязню, не плацілі да смерці. Затое ў 1960-я пачалі плаціць бабулі за смерць яе сына — 30 рублёў у месяц…
Пра гібель Валерыя Маракова стала вядома толькі пасля смерці Сталіна. Нават дзіўна, як да таго мільёны расстраляных удавалася захоўваць у таямніцы.
Маракоў пэўны, што рана ці позна ў Курапатах, Лошыцы, у іншых месцах забойства бязвінных людзей, абавязкова будуць мемарыялы.
nn.by