Адзін народ, адзін прэзідэнт, адна газета!

Днямі міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі паскардзіўся, што дзяржаўным газетам стала складаней знайсці свайго чытача. А дзяржаўныя тэлеканалы сутыкнуліся з недахопам жадаючых агучваць правільную інфармацыю. Міністэрства інфармацыі мае свой спосаб на гэтую праблему.

Днямі міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі паскардзіўся, што дзяржаўным газетам стала складаней знайсці свайго чытача. А дзяржаўныя тэлеканалы сутыкнуліся з недахопам жадаючых агучваць правільную інфармацыю. Міністэрства інфармацыі мае свой спосаб на гэтую праблему.
Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік падкінуў Міністэрству інфармацыі ідэю аб аб'яднанні буйных дзяржаўных выданняў. На базе «СБ. Беларусь сегодня», «Республики», «Народной газеты» і «Белорусской нивы» створаць выдавецкі дом, кампетэнцыяй якога стане грамадска-палітычная тэматыка. Культуралагічнай жа зоймецца другі медыяхолдынг, створаны на аснове беларускамоўнай «Звязды» ды газетаў і часопісаў, што ўваходзяць у рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Літаратура і мастацтва»
"Белсат" звярнуўся па каментар да журналістаў і рэдактараў папулярных незалежных газетаў - як яны ацэньваюць гэткія захады Міністэрства інфармацыі.
Журналіст "Нашай Нівы" Зміцер Панкавец, такую ідэю нават падтрымлівае: "Гэта абсалютны нонсенс, што ў нас у краіне існуе 5 буйных дзяржаўных газетаў, якія пішуць абсалютна пра аднолькавыя тэмы. І іх тэматыка мала чым адрозніваецца, як, у прынцыпе, і тэматыка тэлеканалаў. Ударыў крызіс, грошай на ўсё не хапае, відаць вырашылі зрабіць больш прыстойныя заробкі пры меншай колькасьці журналістаў. Магчыма зразумелі, што такая колькасць прапагандыстаў проста непатрэбная".
А галоўны рэдактар газеты "Товарищ" Сяргей Вазняк, наракае на прафесійны ўзровень журналістаў дзяржаўных СМІ: "Яны проста не выконваюць тых функцыяў, якія на іх ускладае дзяржаўная прапаганда. Робяць гэта няякасна. Прафесійныя журналісты, я думаю, адтуль сыходзяць, бо займацца журналістыкай у дзяржаўнай газеце немагчыма, толькі прапагандай, а творчы чалавек не мусіць гэтым займацца. Яму гэта мае быць брыдка. Правільна - хай ашчаджаюць грошы, ну будуць зараз у адну газету выкідаць, але гэта лепей, чым у пяць".
Рэдактар Інтэрнэт-газеты "Салідарнасць" Аляксандр Старыкевіч прагназуе рост уплыву "Савецкай Беларусі": "Зараз будзе засяроджана ўвага зусім на "Савецкай Беларусі", а астатнія - хтосьці ўбудуецца ў новы механізм, а хтосьці пойдзе шукаць новую працу".
Новую працу шукае ўсё болей працаўнікоў дзяржаўных тэлеканалаў. Гэтак, ОНТ пакінулі чарговыя вядоўцы. З экранаў зніклі Кацярына Сычэўская і Вольга Палякова, якія агучвалі афіцыйную інфармацыю ў галоўных выданнях навінаў.
Сыходзяць журналісты і з тэлеканалаў. Напрыканцы мінулага года кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька скардзіўся, што стала цяжэй знайсці ахвотных працаваць на БТ. А з АНТ сыходзяць чарговыя чарговыя вядоўцы. Нядаўнаў з экранаў зніклі Кацярына Сычэўская і Вольга Палякова, якія агучвалі афіцыйную інфармацыю ў галоўных выданнях навінаў.
Незалежныя журналісты шчыра раяць калегам з дзяржаўных СМІ задумацца над сваёй дзейнасцю і працаваць у якасці журналістаў, а не прапагандыстаў.

belsat.eu