БДУ не патрэбны прафесар

Адміністрацыя Белдзяржунівесітэта прымушае сысці доктара сацыялогіі, прафесара факультэта філасофіі і сацыяльных навук БГУ Алега Манаева, нягледзячы на тое, што да пенсіі яму засталося ўсяго паўтара гады. 1 чэрвеня кіраўніцтва факультэта прапанавала Манаеву напісаць заяву пра звальненне. Прычына — актыўная грамадзянская пазіцыя.

Але Алег Манаеў, які, дарэчы, аддаў універсітэту амаль 40 гадоў, не збіраецца здавацца без бою. Сярод незалежных СМІ ён распаўсюдзіў адмысловую заяву, дзе распавёў пра падрабязнасці справы.

«18 чэрвеня адбылася размова з рэктарам акадэмікам Сяргеем Абламейкам і прарэктарам Уладзімірам Клюнем. Мне было сказана, што «ніякіх прэтэнзій па выкладчыцкай або навукова-даследчай працы» да мяне няма. Праблема ў іншым. Як супрацоўнік дзяржаўнага універсітэта я «абавязаны не рабіць дзеянняў, якія выходзяць за рамкі дзяржаўнай палітыкі». У якасці такіх дзеянняў расцэньваюцца мае кантакты з рознымі структурамі і лідэрамі апазіцыі, якія «праводзяць антыдзяржаўную палітыку». Я спрабаваў растлумачыць, што, як прафесійны сацыёлаг, сустракаюся і абмяркоўваю самыя розныя праблемы з самымі рознымі людзьмі, якія прадстаўляюць як улады, так і апазіцыю, — гаворыцца ў заяве. — Аднак гэтыя аргументы не пераканалі кіраўнікоў БДУ. Мне сказалі, што «пытанне аб звальненні зараз не стаіць», але я «павінен прытрымлівацца вызначаных рамак». Гэта значыць, што далейшая праца ў БДУ аказваецца ў залежнасці ад маёй палітычнай лаяльнасці».
Даведаўшыся пра ціск, замежныя калегі Манаева ініцыявалі збор подпісаў пад лістом-пратэстам, які накіравалі кіраўніцтву БДУ і адміністрацыі прэзідэнта. Пад лістом падпісалася 123 прафесары з усяго свету, у тым ліку з вядучых універсітэтаў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Швецыі, Францыі, Ізраіля, Індыі, Расіі і іншых краін. «Мы, якія ніжэй падпісаліся, — гаворыцца ў лісце, — знаходзім ганебным, цемрашальскім і недапушчальным план, накіраваны на тое, каб прымусіць нашага калегу, доктара Манаева, пакінуць свой факультэт або быць звольненым, бо ён застаецца верным усімі прызнаным дэмакратычным і навуковым каштоўнасцям... Адначасова мы заклікаем да павагі акадэмічных свабодаў усіх нашых калегаў у Рэспубліцы Беларусь».