Ці незалежны беларускі суд
11 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала падсумаваў вынікі дзейнасці судоў за мінулы год. Па яго словах, у краіне, з аднаго боку, назіраюцца
станоўчыя тэндэнцыі, што да колькасці і характару здзейсненых злачынстваў, з другога — маюць месца негатыўныя з’явы ў самім судовым асяродку.
11 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала падсумаваў вынікі дзейнасці судоў за мінулы год. Па яго словах, у краіне, з аднаго боку, назіраюцца
станоўчыя тэндэнцыі, што да колькасці і характару здзейсненых злачынстваў, з другога — маюць месца негатыўныя з’явы ў самім судовым асяродку.
Галоўны суддзя Беларусі канстатаваў “даволі высокую ступень даверу грамадзян да судоў агульнай юрысдыкцыі. “Дастаткова сказаць, што летась па абарону сваіх грамадзянскіх
правоў у нашы суды звярнуліся 272 тысячы чалавек, — адзначыў Валянцін Сукала.
У мінулым годзе захоўвалася і тэндэнцыя да зніжэння колькасці злачынстваў, а пераважную большасць ад агульнай колькасці асуджаных — 88% — складаюць асобы, што здзейснілі злачынствы,
якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкія злачынствы.
Асобнай праблемай, па словах Валянціна Сукалы, з’яўляецца залішняя жорсткасць прысудаў.
Як засведчыў Валянцін Сукала, ёсць шмат нараканняў грамадзян на непрыстойныя паводзіны асобных суддзяў як падчас працэсаў, судовых пасяджэнняў, так і ў побыце; маюцца таксама і факты парушэнняў
Кодэкса гонару суддзі. “Па гэтых і іншых падставах мы прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці 94 суддзі, 7 суддзяў атрымалі папярэджанні пра няпоўную службовую адпаведнасць, а 4 суддзі былі
вызвалены ад займаемых пасад па негатыўных падставах.
Што да лёсу суддзяў Валерыя Есьмана, Алены Ільіной і Таццяны Паўлючук (гэтыя суддзі вызначыліся асаблівай жорсткасцю падчас розных судовых працэсаў у адносінах да дэмакратычных актывістаў), якіх пры
канцы мінулага года падчас нарады па пытаннях барацьбы з карупцыяй узгадаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, то, па словах Валянціна Сукалы, “Ільіна вызвалена ад займаемай пасады, а пытанне
вызвалення ці адказнасці двух іншых суддзяў пакуль не вырашана.
“Як вы ведаеце, гэта вырашае кіраўнік дзяржавы, — сказаў старшыня Вярхоўнага суда. Таксама ён пакінуў на Аляксандра Лукашэнку прыняцце рашэння, ці павінен 67-гадовы
старшыня Вярхоўнага суда ісці на пенсію (узрост асоб на такіх пасадах, паводле дзейнага заканадаўства, не павінен перавышаць 65 год), і адмовіўся пракаментаваць распаўсюджанае ў грамадстве
меркаванне, што беларускія суды цалкам залежаць ад выканаўчай улады.
“Я не магу каментаваць такія чуткі. Такіх ацэнак я не чуў, — заявіў старшыня Вярхоўнага суда