Дзяржынскі раённы суд адправіў на перагляд справу Сяргея Хачатурана
Па выніках судовага разбору 12 красавіка суд Дзяржынскага раёна спыніў адміністрацыйны працэс у дачыненні да Сяргея Хачатурана па арт. КоАП 17.3 (з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане) і вярнуў справу ў Дзяржынскі РАУС на перагляд. Аб гэтым паведаміла БелаПАН намеснік дырэктара прыватнай культурна-асветнай установы "Платформ інавейшн" Алена Красоўская-Каспяровіч.
Напярэдадні суд Дзяржынскага раёна спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Хачатурана і яго сябра Віталя Ганчара. Іх абвінавачвалі па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).
УУС Мінаблвыканкама раней паведамляла, што ў ноч з 17 на 18 сакавіка двое жыхароў Дзяржынска выйшлі з рэстарана на вуліцу ў суправаджэнні знаёмых дзяўчат. Заўважыўшы непадалёк нарад ППСМ, маладыя
людзі сталі свісцець і нецэнзурна выказвацца ў адрас міліцыянераў. На патрабаванне праваахоўнікаў прад'явіць дакументы яны адказалі нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі расправы. Пры затрыманні
аказалі супраціўленне, а ў ходзе бойкі міліцыянерам былі нанесены цялесныя пашкоджанні, парвана форма. Агляд, паводле звестак міліцыі, паказаў, што затрыманыя былі моцна п'яныя.
Аднак пазней на праваабарончым сайце platformarb.com з'явілася гісторыя затрыманых Хачатурана і Ганчара, якая шмат у чым разыходзілася з
версіяй міліцыі. Паводле слоў маладых людзей, супрацоўнікі ППСМ прад'явілі прэтэнзіі неабгрунтавана, адмаўлялі ў магчымасці патэлефанаваць, а пасля пры затрыманні, паводле слоў
выпадковых сведак, збівалі рукамі, нагамі, дубінкамі ўжо закаваных у наручнікі маладых людзей. Сведкі сцвярджалі, што пры гэтым міліцыянеры паводзілі сябе агрэсіўна, лаяліся матам. Хачатуран
сказаў, што супрацоўнікі міліцыі зневажалі яго і працягвалі збіваць і ў РАУС. Ганчар заявіў, што пасля затрымання сіла да яго не прымянялася.
Адміністрацыйная вытворчасць па ч. 1 арт. 17.3 КоАП у дачыненні да Хачатурана была распачата 18 сакавіка. Пастновай начальніка Дзяржынскага РАУС 19 сакавіка на маладога чалавека было накладзена
адміністрацыйнае спагненне ў выглядзе штрафу. Аб гэтых адміністрацыйных працэдурах Хачатурану не было паведамлена ў належны тэрмін.
Суд палічыў, што адміністрацыйны пратакол быў складзены з парушэннямі, таму пастанавіў начальніку РАУС устараніць знойдзеныя недахопы і толькі пасля гэтага ініцыяваць новы адміністрацыйны працэс. Аднак, паводле слоў Красоўскай-Каспяровіч, ёсць верагоднасць, што пасля такога рашэння суда праваахоўнікі не стануць настойваць на аднаўленні працэсу. Наперадзе яшчэ праверка па матэрыялах справы, распачатай у дачыненні да Хачатурана па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучанае з прымяненнем насілля або з пагрозай яго прымянення).