Салігорск: забарону пікета да Дня Волі абскарджваюць у судзе
Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў у суд Салігорскага раёна скаргу на рашэнне райвыканкама аб забароне пікета да Дня Волі.
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла
Паводле выканкамаўскіх чыноўнікаў, заяўленыя арганізатарам меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі не адпавядалі нормам Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Сам актывіст з такой трактоўкай катэгарычна нязгодны:
— Мая просьба ўскласці гэтыя меры на органы мясцовай улады ніякім чынам не парушае Закон, - лічыць Уладзімір Шыла. - Забяспечваць рэалізацыю права на мірныя сходы -- гэта цалкам абавязак уладаў. Адпаведна, іх жа абавязак забяспечваць бяспеку пад час гэтых сходаў.
У сваёй скарзе актывіст спасылаецца не толькі на айчыннае заканадаўства і Канстытуцыю, але і грунтуецца на патрабаваннях Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага
Рэспублікай Беларусь. Актывіст патрабуе адмены рашэння Салігорскага райвыканкаму ды ўзгаднення новай даты на правядзенне пікет