Генерал-маёр КДБ у адстаўцы: крыж Еўфрасінні можа знаходзіцца ў Рускай праваслаўнай царкве
Знакаміты Крыж Еўфрасінні Полацкай быў згублены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Генерал-маёр КДБ у адстаўцы Іван Юркін лічыць, што крыж можа знаходзіцца ў распараджэнні Расійскай праваслаўнай царквы, паведамляе TUT.BY.
Іван Юркін, які пачатку
1990-х гадоў перайшоў з КДБ у МУС і быў намеснікам міністра, а таксама ўзначальваў
крымінальную міліцыю, распавёў пра згублены крыж на канале СТВ.
— Была нейкая нарада, і быў тут [прэзідэнт Расіі Барыс] Ельцын. Калі падышоў да журналістаў: "Барыс Мікалаевіч, не маглі б вы вярнуць крыж?" Ён павярнуўся, міністр культуры там быў. І ён кажа: "Вярніце беларусам крыж!"А потым перагаварыў з імі, паварочваецца і кажа: "у расійскіх запасніках крыжа няма". Гэта значыць, ён двухсэнсоўна сказаў, што ён можа быць дзесьці ў рэлігійных…
Іван Юркін, распавёў, што быў падрыхтаваны запыт у Сінод Маскоўскай Патрыярхіі з просьбай паведаміць, ці знаходзіцца ў іх крыж.
У 1997 годзе Брэсцкім ювелірам-эмаліроўшчыкам Мікалаем Кузьмічом была створана копія рэліквіі. Яна захоўваецца ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры. Фота прадастаўлена Белгазпрамбанкам
— У нас вельмі шмат адказаў ведамстваў, музеяў, сховішчаў Расіі, што ў іх няма. Але менавіта Сінод не адказаў. Прычым ён на афіцыйным узроўні можа захоўвацца, — кажа Юркін.
На момант пачатку вайны крыж знаходзіўся ў Магілёве. Адтуль ён быў вывезены на ўсход. Калона машын, якая везла каштоўнасці, даехала да Масквы. Пасля гэтага сляды крыжа губляюцца.
Іван Юркін родам з Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння БДУ служыў у Савецкай Арміі на афіцэрскіх пасадах. Працаваў у камсамоле, затым у КДБ. У пачатку 1990-х гадоў перайшоў у МУС, быў намеснікам міністра, узначальваў крымінальную міліцыю.
У 1996-м узначальваў аператыўны штаб па вызваленні закладнікаў-дзяцей з дзіцячага садка, які захапіў Аляксандр Зюлькін. З таго ж года —першы намеснік кіраўніка КДБ Беларусі. Да выхаду на пенсію ў 2012 годзе працаваў пры выканаўчым камітэце СНД.
Паводле tut.by