Глуск. Сенакос «па-пракурорску»
Праваабаронцы звярнуліся ў Пракуратуру Глускага раёна з заявай, у якой прасілі правесці праверку законнасці распараджэння Глускага райвыканкама «Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў», згодна з якім работнікі падведамасных арганізацый павінны быць накіраваныя для работ па нарыхтоўцы сена.
Як стала вядома праваабаронцам ПЦ “Вясна”, 8 чэрвеня Глускім райвыканкамам было выдадзена Распараджэнне пад назвай “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”, у адпаведнасці з якім кіраўнікі арганізацый Глускага раёна павінны забяспечыць накіраванне “ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку” супрацоўнікаў для нарыхтоўкі сена.
Згодна дадатку да Распараджэння, у працэс сенакосу было ўключана 34 прадпрыемствы і арганізацыі з Глуску і Глускага раёна, з разлікам нарыхтоўкі — 300 кг на аднаго чалавека, і планам агульнага накосу 337 600 кг сена.
Праваабаронцы ПЦ “Вясна” палічылі, што такое Распараджэнне з’яўляецца незаконным, парушаючым дзеючае працоўнае заканадаўства, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека, якія былі ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь і звярнуліся ў мясцовую пракуратуру.
Чым кіраваўся пры гэтым раённы пракурор, можна толькі здагадвацца. Відаць таму, што ў спісе арганізацый, работнікаў якіх змусілі да “баршчыны”, якраз работнікаў пракуратуры і няма.