Грамадзянскі кодэкс цяпер будзе на беларускай мове
Пераклад на беларускую мову зроблены, ухвалены і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе www.zviazda.by.

Экспертным саветам па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову, які складаецца з прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства юстыцыі, Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных, пераклад тэксту Грамадзянскага кодэкса быў ухвалены і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта паведамляе pravo.by
У гэтым годзе таксама плануюцца зрабіць пераклад Працоўнага кодэксу, Кодэксу аб зямлі і Жыллёвага кодэксу.
Усяго з пачатку працы экспертнай рады былі перакладзеныя на беларускую мову толькі тры заканадаўчыя акты — Кодэкс аб шлюбе і сям'і, Выбарчы кодэкс і Грамадзянскі кодэкс.