ISW: У арміі Беларусі можа адбыцца раскол
Спробы Расіі прымусіць Беларусь далучыцца да вайны ў Украіне могуць выклікаць унутраныя спрэчкі і раскол у войску краіны. Прынамсі, так лічаць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), пра што яны напісалі ў зводцы.
![_belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg _belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg](/img/v1/images/_belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
ISW падкрэслівае, што настроі ўнутры беларускага войска не застаюцца па-за ўвагай ва Украіне. У прыватнасці, украінскі Генштаб 7 снежня паведаміў пра рост незадаволенасці дзейнасцю беларускага ваенна-палітычнага кіраўніцтва за пагрозы ўступлення Беларусі ў вайну ва Украіне сярод вайскоўцаў беларускай памежнай службы і Узброеных Сіл.
Раней аналітыкі ISW меркавалі, што расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу лётаў у Беларусь на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным, каб працягнуць ціск на Беларусь і прымусіць яе падтрымаць наступальную кампанію Расіі ва Украіне. У той жа час беларускія чыноўнікі, у прыватнасці Лукашэнка і Хрэнін, выкарыстоўвалі рыторыку для падтрымкі бягучай расійскай інфармацыйнай аперацыі, накіраванай на замацаванне ўкраінскіх сіл на беларуска-ўкраінскай мяжы з-за пагроз уступлення Беларусі ў вайну.
«Расійскі ціск і ўдзел беларускіх афіцыйных асоб у расійскай інфармацыйнай аперацыі можа выклікаць занепакоенасць у беларускіх вайскоўцаў. ISW працягвае ацэньваць, што Беларусь вельмі малаверагодна ўступіць у вайну на Украіне з-за ўнутраных фактараў, якія стрымліваюць гатоўнасць Лукашэнкі зрабіць гэта», — адзначаюць аналітыкі.
![«Кіраўніцтва рэгіянальнай групоўкай войск пяройдзе ў рукі Масквы». Эксперты — пра візіт Шайгу «Кіраўніцтва рэгіянальнай групоўкай войск пяройдзе ў рукі Масквы». Эксперты — пра візіт Шайгу](/img/v1/images/1642507055_11_drikus_club_p_samolet_shoigu_tekhnika_krasivo_foto_13.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)