Калонка юрыста
Грошы, маёмасць, зямля
Прапануем вашай увазе адказы вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні, што паступілі ў грамадскую прыёмную.
- У мяне на руках рашэнне раённага суда пра выплату адказчыкам (страхавая кампанія) страхавога пакрыцця. Днямі абласны суд у касацыйным парадку пакінуў рашэнне суда без зменаў. Што параіце
рабіць далей, каб як мага хутчэй атрымаць ад страхавой кампаніі грошы?
Фралоў С.А.
Грошы, маёмасць, зямля
Прапануем вашай увазе адказы вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні, што паступілі ў грамадскую прыёмную.
- У мяне на руках рашэнне раённага суда пра выплату адказчыкам (страхавая кампанія) страхавога пакрыцця. Днямі абласны суд у касацыйным парадку пакінуў рашэнне суда без зменаў. Што параіце
рабіць далей, каб як мага хутчэй атрымаць ад страхавой кампаніі грошы?
Фралоў С.А.
Рэкамендую вам звярнуцца ў службу судовых выканаўцаў суда, які вынес першапачатковае рашэнне, з заявай пра распачацце выканаўчай вытворчасці.
Судовы выканаўца на падставе рашэння суда, якое ўступіла ў сілу, распачне выканаўчую вытворчасць і спагоніць са страхавой кампаніі належныя вам выплаты.
- Ці падпадае падзелу маёмасць, якая была набытая ў шлюбе і прададзеная пасля разводу да падачы іску ў суд?
Аляксандрава М.І.
У пункце 2 Пастановы Пленума Вярхоўнага суда РБ ад 22.06.2000 г. №5 «Аб практыцы ўжывання судамі заканадаўства пры разглядзе спраў пра скасаванне шлюбу» адзначана: у склад маёмасці,
што падпадае падзелу, уключаецца агульная маёмасць сужэнцаў, якая маецца ў іх у наяўнасці на дзень разгляду справы або знаходзіцца ў трэціх асобаў. Калі да разгляду справы сужэнцы ўжо не
вядуць супольную гаспадарку, то суд дзеліць толькі тую маёмасць, якая з’яўлялася іх агульнай сумеснай уласнасцю да часу прыпынення вядзення агульнай гаспадаркі.
У адпаведнасці з Кодэксам пра шлюб і сям’ю, можна ў любы час заявіць іск пра тое, што маёмасць была нажытая сумесна падчас шлюбу, і, адпаведна, улічваючы роўнасць сужэнцаў у адносінах,
прад’явіць іск пра частку гэтай маёмасці.
Суду важна даказаць, што маёмасць з’яўляецца сумесна нажытай.
- Я з дзіцём зарэгістраваная і пражываю ў бацькоў. Мае бацька і маці не разведзеныя. За бацькам лічыцца штраф, прызначаны судом. Плаціць яго бацька не збіраецца. Ці могуць судовыя выканаўцы
апісаць маёмасць маю і майго дзіцяці, і ці з’яўляюся я з дзіцем асобнай ад бацькоў сям’ёй?
Наркевіч Т.Ф.
У адпаведнасці з арт. 59 Кодэкса пра шлюб і сям’ю, сям’я — гэта аб’яднанне асобаў, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем
супольнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, якія вынікаюць са шлюбу, блізкага сваяцтва, усынаўлення. Так што вы з’яўляецеся асобнай сям’ёй. Вашу маёмасць (і вашага дзіцяці) судовыя
выканаўцы апісаць не маюць права, але паспрабаваць могуць (у парушэнне закона, зразумела). Штраф з’яўляецца пакараннем індывідуальным. Не хвалюйцеся, але і актыўна адстойвайце сваю пазіцыю.
Калі ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што гэта маёмасць набытая менавіта вамі (квіткі, дамовы, гарантыйныя талоны, сведкі), загадзя іх падрыхтуйце.
- Падкажыце, на якіх умовах праходзіць аўкцыён у сельскіх выканкамах на куплю ўчастку? Ці вяртаюць задатак, якая мінімальная колькасць удзельнікаў, ці можа адзін заяўнік атрымаць
участак?
Сасноўская В.А.
Указам Прэзідэнта РБ ад 5.05.2009 г. №232 «Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)» у пункце 1.2 устаноўлена, што пры арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў (конкурсаў)
— удзельніку, не які выйграў, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, задатак павінен быць вернуты на працягу пяці працоўных дзён з дня правядзення аўкцыёну
(конкурсу).
Паводле Пастановы Савета Міністраў РБ ад 26.03.2008 г. №462, зямельны ўчастак здымаецца з аўкцыёну па рашэнні камісіі ці арганізацыі да пачатку правядзення аўкцыёну ў выпадку адсутнасці ўдзельнікаў
аўкцыёну або калі на зямельны ўчастак прэтэндуе толькі адзін удзельнік аўкцыёну.