«Мы робім тое, што мае рабіць дзяржава»

«Малады Фронт» правёў апошнюю талаку ва ўрочышчы Курапаты пад снегам.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.


На месцы масавых сталінскіх растрэлаў у Курапатах маладафронтаўцы зладзілі апошнюю ў гэтым годзе талаку. Урочышча ўжо застыгла пад снегам. Тэмпература мінусавая, але хлопцаў гэта не спужала.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

rkurapaty_kirkevicz_12__2__logo.jpg

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Асноўная праца — вырубка пораслі сярод соснаў ды еляў. Так лес стае чысцейшым і больш светлым. Зноў жа, на вызваленых месцах могуць з’яўляцца новыя крыжы, якія рэгулярна ставяць актывісты.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

rkurapaty_kirkevicz_12__10__logo.jpg

Курапаты 12 лістапада 2016 г.

rkurapaty_kirkevicz_12__18__logo.jpg
rkurapaty_kirkevicz_12__17__logo.jpg
rkurapaty_kirkevicz_12__19__logo.jpg


Працоўны інструмент — сякера, бензапілу сёння прынесці не ўдалося. Адны рубяць, іншыя — носяць ды скідваюць у гурбы. Высечанае галлё з часам прыбяруць леснікі, улетку ж хлопцы палілі яго самастойна.

Уладзь Яроменак. Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Уладзь Яроменак. Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Як тлумачыць адзін з удзельнікаў прыборкі Уладзь Яроменак, гэта годнае сканчэнне сезону, бо прыборкі трывалі ажно ад вясны. Галоўныя ўдзельнікі — актывісты “Маладога Фронту”, хоць абвесткі выстаўляюцца адкрыта ў сацыяльных сетках і далучыцца можа кожны жадаючы.

Сяргей Пальчэўскі. Курапаты 12 лістапада 2016 г.

Сяргей Пальчэўскі. Курапаты 12 лістапада 2016 г.


“Курапаты для беларусаў — гэта нацыянальны некропаль, распавядае іншы ўдзельнік, Сяргей Пальчэўскі,Прыбіраемся тут, бо калі гэтага не робіць дзяржава, значыць будзе рабіць грамадскасць. Зрэшты, не кожны, як бачым, гатовы ахвяраваць вольным часам для падобнай працы, не атрымліваючы за гэта ніякіх грошаў. Таму для нас каштоўны кожны чалавек, які прыходзіць”.

rkurapaty_kirkevicz_12__4__logo.jpg

Своеасаблівай кропкай у гэтым працоўным годзе ў Курапатах сталі партрэты растраляных беларускіх дзеячоў ды літаратараў, якія хлопцы развесілі па дрэвах побач са знакамітай “Крыжовай алеяй”. Кожнае фота акуратна аформленае ў ламінат: каб не папсавала вільгаць.

rkurapaty_kirkevicz_12__6__logo.jpg
rkurapaty_kirkevicz_12__7__logo.jpg
rkurapaty_kirkevicz_12__8__logo.jpg
rkurapaty_kirkevicz_12__9__logo.jpg


Калі стане цёпла, праца абавязкова адновіцца, абяцаўць актывісты МФ. Як-ніяк наступны год пройдзе пад знакам сумных 80-х угодак разгулу сталінскага тэрору ў 1937 годзе.

rkurapaty_kirkevicz_12__21__logo.jpg