Нас «жэстачайшэ нагінаюць»
Як не дзіўна, але супрацьстаянне Беларусі і Расіі ўступіла ў новую фазу. Гэта адразу і не бачна. Але калі ўглядзецца ў працэсы — відавочна. Нас «жэстачайшэ
нагінаюць».
Шмат што казаў Аляксандр Рыгоравіч. «У зямлянкі пойдзем, але не схілімся». «Ніхто нас на калені не паставіць». Але спрабуюць ставіць і будуць працягваць гэта
рабіць. І вінаватыя ў гэтым мы самі.
Як не дзіўна, але супрацьстаянне Беларусі і Расіі ўступіла ў новую фазу. Гэта адразу і не бачна. Але калі ўглядзецца ў працэсы — відавочна. Нас «жэстачайшэ
нагінаюць».
Шмат што казаў Аляксандр Рыгоравіч. «У зямлянкі пойдзем, але не схілімся». «Ніхто нас на калені не паставіць». Але спрабуюць ставіць і будуць працягваць гэта
рабіць. І вінаватыя ў гэтым мы самі.
З вялікай ласкі ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» вырашыла адтэрмінаваць да 27 чэрвеня спыненне паставак электраэнергіі ў Беларусь. Раней кампанія планавала іх перапыніць 22 чэрвеня па прычыне
запазычанасці канцэрна «Белэнерга».
«Толькі што прайшлі перамовы, кансультацыі з нашымі беларускімі партнёрамі, прынятае рашэнне да панядзелка адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі ў Беларусь», —
прыводзіць РІА «Новости» словы прадстаўніка кампаніі.
Кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з запазычанасцю (1,5 мільярда расійскіх рублёў), што ўзнікла з-за праблемы з купляй валюты
на беларускім рынку. Па выніках двухбаковых перамоў быў падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязваецца пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня.
13 чэрвеня кампанія цалкам аднавіла аб’ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь, а ўжо 15 чэрвеня канцэрн «Белэнерга» ажыццявіў першы транш у рамках пагашэння запазычанасці
перад «Інтэр РАО ЕЭС» за пастаўленую электраэнергію.
Між тым ужо 17 чэрвеня кіраўнік расійскай кампаніі Барыс Кавальчук у кулуарах Пецярбургскага эканамічнага форуму заявіў, што ў выпадку пратэрміноўкі плацяжоў пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь могуць
спыніцца цалкам. Ён нагадаў, што «Інтэр РАО ЕЭС» некалькі разоў пераносіла тэрміны пагашэння запазычанасці за пастаўленую ў Беларусь электраэнергію.
Ці не капец нам прыйшоў? Калі мы нават за электраэнергію не можам разлічыцца? У такім выпадку беларускія ЖРЭА, ЖКХ і іншыя падаюць у суд. І высяляюць «злосных неплацельшчыкаў» з
іхніх кватэраў, апісваюць маёмасць у кошт пагашэння запазычанасці. А што зараз рабіць «сінявокай»? Апісваць маёмасць?
Дзяржава пакуль супраціўляецца. Кіраўнік дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі» Сяргей Чэмезаў заявіў, што перамовы паміж расійскім КАМАЗам і беларускім МАЗам аб магчымым
аб’яднанні актываў не прасоўваюцца з палітычных прычынаў. «Мы вялі перамовы з Мінскам, але пакуль не прасунуліся: тут, па ўсёй бачнасці, уплывае чыста палітычная сітуацыя»,
— заявіў Чэмезаў.
«Пакуль ні пра што не можам дамовіцца», — дадаў Чэмезаў. Разам з тым ён адзначыў, што ў выпадку, калі МАЗ будзе гатовы да супрацоўніцтва з КАМАЗам, то перамовы
працягнуцца.
Афіцыйны Мінск тармозіць, як можа. Валюты ў краіне няма. Чым мы будзем разлічвацца за электрычнасць, за МАЗ і гэтак далей?
Вядома чым. Мы ўжо часткова прадалі «Беларуськалій». Як паведамляецца, «Беларуськалій» атрымаў ад продажу свайго пакета акцый у ЗАТ «Міжнародная калійная
кампанія» (МКК) 282,22 мільёна расійскіх рублёў. Гэта афіцыйная інфармацыя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні беларускага акцыянернага таварыства.
Раней беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што «Беларуськалій» плануе выйсці са складу акцыянераў МКК. На іх думку, са стварэннем «Беларускай калійнай кампаніі»
ў прадпрыемства адпала патрэба ў трэйдэрскіх паслугах МКК, а такім чынам, і ў тым, каб валодаць уласнасцю ў гэтай кампаніі.
Ну навошта «Беларуськалію» прадаваць свае актывы? Нават калі МКК не патрэбная, гэта ўсё ж такі грошы. А калі яны прадалі сваю долю — гэта азначае, што
«Беларуськалію» гэтыя грошы патрэбныя. Азначае, што «Беларуськалій» знаходзіцца ў крытычным становішчы з-за недахопу валюты. Таму і быў вымушаны прадаць сваю
долю.
А тым часам у Беларусі нарастае пратэст. Не ўтаймоўваецца Някляеў. На тыдні адбыўся з’езд рэспубліканскага даследча-асветнага грамадскага аб’яднання «Гавары
праўду!». Аб’яднанне будзе займацца тым жа, чым займалася аднайменная кампанія. Устаноўчы з’езд аб’яднання адбыўся ў Мінску 18 чэрвеня. Гэта ўжо другая спроба
легалізацыі кампаніі «Гавары праўду!». Першая, зробленая ў лістападзе мінулага года, была беспаспяховай — Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі.
У працы з’езда ўдзельнічалі 56 дэлегатаў з Мінска і абласцей Беларусі. Кіраўніком арганізацыі аднагалосна быў абраны Някляеў.
«Асноўны кірунак нашай працы — гэта сацыяльныя праблемы, — паведаміў ён. — Мы як былі разам з людзьмі, так і будзем разам з імі, дапамагаючы ім вырашаць канкрэтныя
праблемы. Праз гэта, праз размову з людзьмі, праблемы, якія хвалююць іх штодзённа, мы будзем выходзіць на больш агульныя пытанні, пытанні нашага грамадска-палітычнага жыцця».
Страта стагоддзя. Калегія гаспадарчага суда Мінска 21 чэрвеня адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі Партыі БНФ на рашэнне па іску ЖРЭА аб высяленні партыі з офіса. Такім чынам, рашэнне суда аб
высяленні набыло моц, і цяпер ад партыі на законных падставах могуць патрабаваць вызваліць офіс.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на пасяджэнні калегіі заявіў, што лічыць законным знаходжанне партыі ў офісе, які арандуюць у ЖРЭА. Ён выказаў жаданне абмеркаваць новыя ўмовы арэнды офіса, у тым
ліку пра павышэнне яе кошту, аднак прадстаўнік ЖРЭА ад перамоў адмовілася.
Нагадаем, гаспадарчы суд Мінска 10 мая прыняў рашэнне выселіць Партыю БНФ, грамадскае аб’яднанне «БНФ «Адраджэнне», а таксама іх мінскія гарадскія і абласныя
структуры са сталічнага офіса па праспекце Машэрава, 8. Гэта памяшканне арандавалася арганізацыямі з 1992 года. Тэрмін арэнды скончыўся 31 сакавіка 2011 года.
Памяшканне офіса БНФ з’яўляецца не толькі офісам, але і месцам, дзе праводзяцца шматлікія мастацкія акцыі: выставы карцін, прэзентацыі фільмаў, музычных дыскаў, уручэнне грамадскіх узнагарод
у галіне культуры і мастацтва і г.д. Зараз мы пазбаўляемся вялікай культурніцкай пляцоўкі, што прыкра.