Рэальных доказаў няма
Год таму, 8 лютага, у Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ягоны кампаньён Юрый Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспекцыі горада Уладзімір Асіпенка.
Аўтуховіч і Асіпенка да гэтага часу знаходзяцца за кратамі.
Для арышту Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі ў Ваўкавыск з Мінску прыбыў атрад спецназу міліцыі. Сярод тых, хто першым паведаміў пра арышты, быў праваабаронца Алег Волчак. Ён і Мікалай Аўтуховіч
— ветэраны-афганцы, якія ў свой час адмовіліся ад юбілейных медалёў.
Год таму, 8 лютага, у Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ягоны кампаньён Юрый Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспекцыі горада Уладзімір Асіпенка.
Аўтуховіч і Асіпенка да гэтага часу знаходзяцца за кратамі.
Для арышту Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі ў Ваўкавыск з Мінску прыбыў атрад спецназу міліцыі. Сярод тых, хто першым паведаміў пра арышты, быў праваабаронца Алег Волчак. Ён і Мікалай Аўтуховіч
— ветэраны-афганцы, якія ў свой час адмовіліся ад юбілейных медалёў.
«Справа заведзена незаконна, — лічыць Алег Волчак. — Падстаў для гэтага не было. Гэтак жа незаконна трымаюць пад вартай Аўтуховіча і Асіпенку, рэальных доказаў няма і не
будзе — працэс гэты выключна палітычны. Магчыма, камусьці з афіцыйных асобаў гэта не падабаецца, але мы лічым, што ў гэтай справе нічога няма. З-за гэтай справы ўжо пацярпелі два адказных
чыноўнікі. Гэта былы міністр унутраных спраў Навумаў і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Саўчанка, якіх адправілі ў адстаўку. А Мікалай Аўтуховіч цягам апошніх 7–8 гадоў паўсюдна казаў, што
ў Гродзенскай вобласці існуе карупцыя вышэйшых асобаў. Зараз па Гродна ідуць праверкі, даследуецца датычнасць чыноўнікаў да карупцыі. А самога Аўтуховіча працягваюць трымаць у
зняволенні».
Крымінальная справа ў дачыненні да Аўтуховіча і Асіпенкі прынятая да судаводства Вярхоўным судом Беларусі, куды яна была перададзена 30 снежня 2009 года.
Адвакат Уладзіміра Асіпенкі Тамара Сідарэнка, якая наведала падабароннага 5 лютага, паведаміла: «Выявілася, што пра рух сваёй справы ён ведае больш, чым адвакаты. Ён атрымаў паведамленне за
подпісам старшыні Вярхоўнага суда аб тым, што дата разгляду справы прызначаецца на працягу двух месяцаў. Паколькі справа ў суд была перададзена 30 снежня, то ў канцы лютага будзе вядома дата пачатку
суда. Хутчэй за ўсё, суд над Аўтуховічам і Асіпенкам можа пачацца ў другой палове сакавіка».
Але, паводле яе слоў, адвакатам у судзе нічога не паведамляюць.
Нагадаем, затрыманым 8 лютага 2009 года ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Уладзіміру Асіпенку 18 лютага было выстаўлена абвінавачанне на падставе артыкула 218
Крымінальнага кодэкса. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была распачата справа згодна з артыкулам 359 Крымінальнага кодэкса (тэрарыстычны акт)
у выглядзе падрыхтоўкі (артыкул 13). Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта Асіпенку і Аўтуховічу было выстаўлена 20 лістапада. 8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а
24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачанні.
Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, звяртаюць увагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення. У студзені 2010
года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» заявіла, што Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі арыштаваны па палітычна матываваных справах.
20 студзеня ў Мінску генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў, што слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да Аўтуховіча і Асіпенкі будзе адкрытым. 28 студзеня пра гэта ж заявіў
кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў.