Роля грамадзянскай супольнасці ў аб’яднанні Германіі
Пяты дыспут памяці былога прэзідэнта ФРГ Йаханэса Рау “Роля арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэсе аб’яднання Германіі адбыўся 21 верасня ў вялікай зале Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі МАЦ імя Йаханэса Раў, Дортмундскі Міжнародны адукацыйны цэнтр і Фонд імя Фрыдрыха Эберта.
Пяты дыспут памяці былога прэзідэнта ФРГ Йаханэса Рау “Роля арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэсе аб’яднання Германіі адбыўся 21 верасня ў вялікай зале
Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі МАЦ імя Йаханэса Раў, Дортмундскі Міжнародны адукацыйны цэнтр і Фонд імя Фрыдрыха Эберта.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў форума звярнуліся намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі, новы пасол Германіі ў Беларусі Крыстаф Вайль, прадстаўнік Фонду Эберта Аляксандр
Петрачкоў, а таксама кіраўнік Дортмундскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра Маціяс Цюмпель. У ролі “хэдлайнера дыспуту быў віцэ-прэзідэнт нямецкага Бундэстагу Вольфганг Тырзэ, які
і выступіў з асноўным дакладам.
Як адзначыў, адкрываючы дыспут, беларускі дырэктар ММАЦ Віктар Балакіраў, аб’яднанне Германіі дваццаць гадоў таму мела не толькі агульнаеўрапейскае, але сусветнае значэнне. “3-га
кастрычніка 1990 года ўпершыню адбылася рэвалюцыя без кровапраліцця, упершыню ў гісторыі чалавецтва адна суверэнная дзяржава мірна растварылася ў іншай. Калі б не было 3-га кастрычніка 1990 года, і
сёння б захавалася ваеннае і палітычнае супрацьстаянне паміж Усходам і Захадам… Йаханэс Рау не верыў, што аб’яднанне Германіі стане магчымым яшчэ пры яго жыцці, ён назваў тое, што
здзейснілася, цудам. І гэты цуд адбыўся дзякуючы грамадзянскай мужнасці, у першую чаргу, жыхароў ГДР, якія на шматтысячных мітынгах пад пільным вокам Дзяржбяспекі спачатку скандавалі: “Мы
— народ!, а потым: “Мы — адзіны народ!, — адзначыў Віктар Балакіраў.
Прадстаўнік Дортмундскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра Маціяс Цюмпель паведаміў, што вельмі вялікую ролю ў аб’яднанні Германіі адыграў цяперашні віцэ-прэзідэнт Бундэстагу Вольфганг
Тырзэ, які сам паходзіць з былой ГДР і які шмат працаваў поплеч з Йаханэсам Рау. Апошнія гады існавання ГДР Тырзэ ўзначальваў апазіцыйную сацыл-дэмакратыячную партыю Усходняй Германіі, вакол яго
канцэнтраваліся антыкамуністычныя сілы і грамадзяне, якія былі праціўнікамі існаваўшага на той час у ГДР хонэкераўскага рэжыму.
Віцэ-прэзідэнт Бундэстагу адзначыў, што без удзелу кожнага грамадзяніна, у першую чаргу, Усходняй Германіі, дзяржава б ніколі не стала адзінай. І ў гэтым, па словах палітыка, вялікая роля таго, што
мы сёння называем грамадзянскай супольнасцю, якая здолела пераадолець антыдэмакратычную ўладу і літаральна перавярнуць сітуацыю ў свеце.
Па словах Вольфганга Тырзэ, Беларусь бачыць сябе часткай Еўропы і таму хоча палепшыць стасункі з Еўрапейскім саюзам. “А мы з’яўляемся не толькі эканамічнай супольнасцю, але і
каштоўнаснай, і з намі не так проста весці перамовы, як з бізнесменамі, — падкрэсліў віцэ-прэзідэнт нямецкага парламента. Спадар Тырзэ закрануў тэму прымянення ў Беларусі
смяротнага пакарання. “Гэта недапушчальна для грамадзян ЕС, паколькі дзяржава не можа распараджацца чалавечым жыццём, — падкрэсліў Вольфганг Тырзэ. “Рэформам
могуць паспрыяць адначасовае развіццё супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і правоў і свабод чалавека, распаўсюд узаемадзеяння на максімальную колькасць сфер, — падкрэсліў Вольфганг
Тырзэ і дадаў, што ў нармальнай цывілізаванай краіне абавязкова павінна быць апазіцыя. У тым ліку і сістэмная, парламенцкая.
Паводле яго слоў, грамадзянская актыўнасць і палітычнае жыццё па-ранейшаму з’яўляюцца асновай сучаснага грамадства і дэмакратыі. “Незалежнае мысленне, арыентаванае на карысць
чалавека, і актыўная дзейнасць з’яўляюцца адпраўнымі пунктамі дзейнасці грамадзянскай супольнасці, — падкрэсліў віцэ-прэзідэнт Бундэстагу.
Валеры Варанецкі, у сваю чаргу, адзначыў, што “на дзяржаўным узроўні ў Беларусі адбываецца паступовая эвалюцыя агульнага ўспрыняцця няўрадавых арганізацый як паўнавартасных партнёраў у
вырашэнні задач, якія стаяць перад дзяржавай. “Са студзеня 2009 года працуе Грамадска-кансультацыйны савет пры Адміністрацыі прэзідэнта, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў
грамадскіх аб’яднанняў, партый і чыноўнікаў. ГКС з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для дыялога і абмену меркаваннямі па найбольш актуальных праблемах беларускага грамадства,
— падкрэсліў высокі чыноўнік.
Аднак Валеры Варанецкі забыў сказаць, што ў Крымінальны кодэкс уведзены артыкул 193.1, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Што ўжо амаль ніхто не памятае,
калі гэты ГКС збіраўся апошні раз і якія пытанні абмяркоўваў. Што ў Беларусі сёння практычна немагчыма зарэгістраваць не тое што палітычную партыю, але нават папросту няўрадавую арганізацыю
(грамадскае аб’яднанне). Напрыклад, зусім нядаўна ўжо ў дзясяты раз (!) улады адмовілі ў рэгістрацыі праваабарончага аб’яднання “Берасцейская вясна, сёлета зноў
не атрымала дазволу на легальную дзейнасць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, і гэтыя прыклады можна прыводзіць бясконца.
Таму, як адзначыў палітолаг Вячаслаў Пазняк, “агульны працэс дэмакратызацыі, дэмакратычных рэвалюцый у Еўропе — гэта той кантэкст, якога сёння няма ў Беларусі.