Што Беларусь будзе рабіць з радыеактыўнымі адходамі ад АЭС

Урад Беларусі пастановай № 460 ад 2 чэрвеня зацвердзіў стратэгію абыходжання з радыеактыўнымі адходамі Беларускай АЭС, будаўніцтва якой ідзе пад Астраўцом.



26_belorusskaya_aes_06052015_zam_tutby_phsl.jpg

У дакуменце, апублікаваным у суботу на Нацыянальным прававым партале, прапісаны аб'ёмы радыеактыўных адходаў, якія ўтвараюцца ад працы АЭС, планы па будаўніцтве пункта пахавання радыеактыўных адходаў, у тым ліку высокаактаўных, а таксама меркаваны аб'ём інвестыцый у праект.

Беларускую АЭС будуюць па расійскаму праекту АЭС-2006, магутнасць двух энергаблокаў складзе 2 400 МВт. Першы блок увядуць у эксплуатацыю ў лістападзе 2018, другі — у ліпені 2020 года. Згодна з палажэннямі Аб'яднанай канвенцыі аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі ад 5 верасьня 1997 года, адказнасць за забеспячэнне бяспечнага абыходжання з адходамі ўскладаецца на дзяржаву. Цяперашняя Стратэгія распрацавана з улікам прынцыпаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, рэкамендаваных Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі, і разлічана на тэрмін эксплуатацыі станцыі — 60 гадоў, да 2080 года.

Па праекце АЭС на станцыі будзе дзейнічаць сістэма абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Дзесяць гадоў адкіды будуць захоўваць у сховішчы пры станцыі, пасля чаго іх плануецца перамяшчаць у пункт пахавання.

У прыватнасці, цвёрдыя адкіды будуць збіраць, сартаваць, перапрацоўваць, пакаваць, часова захоўваць і вывозіць з АЭС. Пры гэтым вельмі нізкаактыўныя, нізкаактыўныя і срэднеактыўныя адкіды будуць здрабняць і змяшчаць у металічныя бочкі ёмістасцю 200 літраў, прэсаваць непасрэдна ў бочках, герметычна зачыняць і пасля пашпартызацыі накіроўваць на захоўванне.

Высокаактаўныя цвёрдыя адходы маюць намер збіраць у адмысловыя металічныя капсулы, загружаць у ахоўныя кантэйнеры і транспартаваць ў адсек сховішчы цвёрдых адходаў. Захоўванне бочак з цвёрдымі адходамі і жалезабетонных незваротных ахоўных кантэйнераў з прывядзеннем у цвёрды стан вадкіх адходаў прадугледжваецца на АЭС у спецыяльна абсталяваных капітальных сховішчах наземнага тыпу па адным на кожны энэргаблок. Высокаактаўныя адкіды будуць захоўвацца на станцыі на працягу ўсяго тэрміну яе эксплуатацыі, а вельмі нізкаактыўныя, нізкаактыўныя і сярэднеактыўныя — на працягу дзесяці гадоў яе эксплуатацыі.

На працягу тэрміну эксплуатацыі атамнай электрастанцыі (60 гадоў) прагназуецца ўтварэнне 9 360 кубаметраў цвёрдых радыеактыўных адходаў розных катэгорый і 60 кубаметраў высокаактаўных адыходаў. Прагназуемы аб'ём ўтварэння нізкаактыўных і сярэднеактыўных цвёрдых радыеактыўных адходаў у выніку вываду АЭС з эксплуатацыі складзе 2 050 кубаметраў на адзін энергаблок, высокаактаўных цвёрдых адходаў — 85 кубаметраў.

"З улікам чаканых аб'ёмаў утварэння радыеактыўных адходаў існуе аб'ектыўная неабходнасць стварэння пункта пахавання для бяспечнага захоўвання вельмі нізкаактыўных і сярэднеактыўных радыяцыйных адходаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю. Будаўніцтва гэтага пункта пахавання мэтазгодна ажыццявіць з выкарыстаннем прыпаверхневага спосабу лакалізацыі адходаў з магчымасцю яго пашырэння для забеспячэння пахавання адходаў, якія ўтвараюцца пры вывадзе атамнай электрастанцыі з эксплуатацыі. Акрамя таго, неабходна прапрацаваць пытанне аб збудаванні пункта пахавання высокаактаўных адходаў у глыбокай геалагічнай фармацыі пасля вываду АЭС з эксплуатацыі", — адзначана ў дакуменце.

Комплекс пошукавых работ па выбары месца размяшчэння пункта пахавання радыеактыўных адходаў прадугледжвае правесці не пазней за 2023 год, да 2026 года будзе распрацавана праектная дакументацыя на пункт пахавання; першая чарга пункта пахавання будзе пабудаваная да 2028 года.

Пытанне наконт неабходнасці збудавання пункта пахавання высокаактаўных радыеактыўных адходаў у глыбокай геалагічнай фармацыі будзе прапрацаванае ў рамках рэалізацыі дзяржпраграмы "Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 – 2010 гады і на перыяд да 2020 года". У гэтых мэтах будзе выкананы комплекс навукова-даследчых работ па распрацоўцы спосабаў абыходжання з высокаактаўных радыеактыўнымі адходамі, у тым ліку вызначаны магчымыя месца размяшчэння пункта пахавання; абраны варыянт праектнага рашэння; выканана ацэнка фінансавых выдаткаў на яго будаўніцтва.

Сістэма абыходжання з радыеактыўнымі адходамі ўключае ў сябе збор, сартаванне, ачыстку, перапрацоўку, кандыцыянаванне, транспарціроўку і захоўванне газападобных, вадкіх і цвёрдых адходаў, якія ўтвараюцца пры эксплуатацыі АЭС. У тым ліку гэта вельмі нізкаактыўныя, сярэднеактыўныя і высокаактыўныя адкіды.

Для фінансавання работ у Беларусі будуць створаны фонд фінансавання работ па падтрыманню і павышэнню бяспекі ядзернай ўстаноўкі і пункта захоўвання, а таксама фонд вываду з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i пункта захоўвання.

Аб'ёмы фінансавых сродкаў для будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў, ацэнка якога праведзена па кошту збудаванні аналагічнага аб'екта ў Літве (магільнік радыеактыўных адходаў Ігналінскай атамнай электрастанцыі), складае каля 60 млн долараў, ацэначны кошт будаўніцтва першай чаргі — 10 млн долараў.

 news.tut.by