У Беларусі можна рабіць фота адміністрацыйных будынкаў, але ёсць шанец сысці за тэрарыста

Скандальную забарону фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі нарэшце пракаментавалі ў Міністэрстве унутраных спраў.



zahruzieno.png

"Падобнае патрабаванне накіравана выключна на забеспячэнне бяспекі ў краіне і заклікана павысіць пільнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у частцы прадухілення магчымых пагроз рознага характару: ад правакацый да тэрарыстычных актаў… Гаворка не ідзе пра забарону відэа- ці фотаздымкі адміністрацыйных будынкаў, а рэгулюе выключна дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў", - расказаў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей сілавога ведамства Канстанцін Шалькевіч.

У МУС таксама нагадалі, што пры ўзнікненні падазрэнняў, што фатограф мае дачыненне да правакацыйнай ці іншай пагрозлівай грамадскай бяспекі дзейнасці супрацоўнікі міліцыі маюць права адвезці фатографа ў пастарунак і там з ім разабрацца. Трымаць любога чалавека ў міліцыі згодна з законамі можна не больш за тры гадзіны.

Нагадаем, што пра складанасці з фатаграфаваннем адміністрацыйных будынкаў стала вядома напрыканцы лютага, калі супрацоўніка газеты "Камсамольская праўда ў Беларусі" Дзмітрыя Ласько больш за тры гадзіны пратрымалі ў Завадскім УУС за фатаграфаванне начнога асвятлення будынка Акадэміі навук.

Паводле БЕЛТА