Ва ўрочышчы Курапаты адбылося штомесячнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму
29 мая ва ўрочышчы Курапаты, якое знаходзіцца на паўночна-усходнім ускрайку Мінска, адбылося традыцыйнае памінавенне ахвяраў сталінізму. Ва ўшанаванні пад бел-чырвона-белым сцягам
ўдзельнічалі больш за 15 чалавек — актывісты аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці “Разам, малебнаў за вызваленне палітычных зняволеных, а таксама міжнароднага
гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял.
29 мая ва ўрочышчы Курапаты, якое знаходзіцца на паўночна-усходнім ускрайку Мінска, адбылося традыцыйнае памінавенне ахвяраў сталінізму. Ва ўшанаванні пад бел-чырвона-белым сцягам
ўдзельнічалі больш за 15 чалавек — актывісты аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці “Разам, малебнаў за вызваленне палітычных зняволеных, а таксама міжнароднага
гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял.
Яны запалілі знічкі каля каменя з надпісам “Ахвярам сталінізму і каля “Крыжа пакутаў , хвілінай маўчання ўшанавалі памяць бязвінна палеглых людзей, праспявалі
песні беларускага нацыянальнага адраджэння і правялі малебен.
Намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнню руху салідарнасці “Разам, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў адзначыў, што 65 раз з 2007 года штомесяц збіраюцца людзі ў
Курапатах, каб грамадства не забывала ахвяраў таталітарызму і не дапусціла падобнай трагедыі. Паводле ягоных слоў, сёння адбыўся суд над былым палітвязнем паводле падзей 19 снежня 2010 года на
сталічнай плошчы Незалежнасці Васілём Парфянковым, які асуджаны на шэсць месяцаў арышту. “Гэты чалавек не пажадаў пакідаць Беларусь і сказаў на судзе годныя словы: “З выйду з гэтага
будынка вольным чалавекам!, — распавёў Макаеў. Беларусь стане вольнай краінай, калі яе грамадзяне будуць такім свабоднымі, як Васіль Парфянкоў.
Васіль Парфянкоў
Удзельнік абароны Курапатаў беларускай моладдзю ў 2001 -2002 гадах, былы палітвязень Васіль Парфянкоў выказаў падзяку сабраўшымся ва ўрочышчы і надзею, што прыqдзе час, калі ў Курапатах будуць
збірацца тысячы беларусаў, паўстануць храмы розных канфесій і велічны мемарыял: уздоўж галоўнай алеі — мармуровыя крыжы з імёнамі ўсіх закатаваных бязвінных людзей, а міліцыя не будзе стаяць
за людзьмі і слухаць, што яны кажуць, каб дакладаць свайму начальству, а будзе стаяць побач з людзьмі, як частка адзінага беларускага народа.
Хвіліна маўчання
Былы вязень ГУЛАГу, старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій Зінаіда Тарасевіч назвала ўсё дзеянні савецкай улады бандыцкімі. Паводле яе словаў, бальшавікі
захапілі ўсю маёмасць айчынных святыняў, а каб не было помсты — расстралялі святароў разам з сем’ямі і найбольш актыўных парафіянаў; бальшавікі канфіскавалі маёмасць ў найбольш
працавітых і заможных беларускіх сялян, а каб выключыць помсту — вывезлі іх разам з сем’ямі на пагібель у аддаленыя рэгіёны Поўначы, Казахстана і Сібіры. “Я сама з такога
сялянскага роду, ад якога пасля высялення з 30 чалавек засталіся ў жывых толькі я і мама, — адзначыла Тарасевіч. Потым бальшавіцкія органы НКВД пачалі праводзіць селекцыю
беларускай нацыі і вынішчылі яе лепшых сыноў і дачок. “І да гэтай пары дзяржава не пакаялася за злачынствы сваіх папярэднікаў і не ўшанавала памяць тысяч бязвінных людзей, якія ляжаць не
толькі ў зямлі Беларусі, — падкрэсліла Зінаіда Тарасевіч.
Зінаіда Тарасевіч
Грамадскі актывіст Ганна Шапуцька адзначыла, што ўзяты курс на зачышчэнне палітычнай прасторы краіны і падаўленне найбольш актыўнай часткі арганізаванай беларускай моладзі, якая стаіць на
нацыянальна-дэмакратычных пазіцыях. “І каб не дапусціць новых Курапатаў, нам трэба навучыцца больш уважліва слухаць адзін аднаго і быць адзінымі. Бо ніхто, акрамя беларусаў, не зробіць за
нас справу адраджэння вольнай, дэмакратычнай і па-сапраўднаму незалежнай Беларусі, — сказала Шапуцька. Яна запрасіла да ўдзелу ў пасяджэнні круглага стала па абароне МГА
“Малады фронт, зарэгістраванага ў Чэхіі, якое адбудзецца 30 мая а 12.00 у сталічнай сядзібе Партыі БНФ (вуліца імя Мікалая Чарнышэўскага, 3).
Малебен
За ўшанаваннем наглядалі пяць супрацоўнікаў міліцыі ў форме і цывільным.
Чарговае памінавенне ў Курапатах адбудзецца 29 чэрвеня ў 18.00.