За бел-чырвона-белы сцяг цяпер будуць саджаць?
Дэмакратычную супольнасць Беларусь ускалыхнула навіна, што распачата крымінальная справа ў дачыненні да актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ з Віцебску Сяргея Каваленкі паводле часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“хуліганства). (На здымку: Сяргей Каваленка)
Дэмакратычную супольнасць Беларусь ускалыхнула навіна, што распачата крымінальная справа ў дачыненні да актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ з Віцебску Сяргея Каваленкі паводле часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“хуліганства).
(На здымку: Сяргей Каваленка)
Вінаваты 35-гадовы хлопец (муж і бацька малога дзіцяці) толькі ў тым, што на праваслаўныя Каляды 7 студзеня ён на елцы ў цэнтры Віцебска вывесіў бел-чырвона-белы сцяг (менавіта гэта сцвярджаюць
супрацоўнікі праваахоўных органаў).
У той жа дзень Сяргей Каваленка быў затрыманы, а ўжо 11 студзеня пракурор падпісаў пастанову аб затрыманні сябра КХП — БНФ на два месяцы (і гэта мінімум), пакуль будзе весціся следства. Гэты
час Каваленка правядзе ў следчым ізалятары. Дарэчы, санкцыя ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса РБ прадугледжвае пакаранне ў тым ліку і ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.
Прадстаўнікі розных дэмакратычных структур ужо стварылі ў абласным цэнтры аргкамітэт у падтрымку актывіста і яго сям’і.
На маёй памяці гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі Беларусі, калі за вывешванне сцяга, які зусім нядаўна яшчэ быў дзяржаўным сцягам незалежнай Рэспублікі Беларусь, заводзяць крымінальную справу.
Курапацкіх вандалаў Паўла Астрэйку і Вадзіма Шышко, якіх актывісты той жа КХП — БНФ злавілі ў Курапатах, калі тыя знішчалі мемарыяльныя крыжы на магілах забітых ахвяр сталінскага рэжыму,
праваахоўныя органы адпусцілі, пакінуўшы злачынцаў беспакаранымі. А чалавека, які такім чынам — праз вывешванне гістарычнага сцяга — праявіў свой патрыятызм, будуць судзіць нібы
апошняга злачынцу. І няма сумневу ў тым, што Каваленку пакараюць, прычым жорстка (калі раптам не з’явіцца іншае палітычнае рашэнне).
Стала ўжо сумнай традыцыяй, што пры набліжэнні важных палітычных кампаній у прадстаўнікоў улады пачынаюцца “зрывы. Верагоднае падпісанне ўказу кіраўніка дзяржавы, які можа ўвесці
татальны кантроль над інтэрнэтам, адмова ў рэгістрацыі недзяржаўнага друкаванага выдання ў Магілёве, два пісьмовыя папярэджанні незалежнай газеце “Народная воля, вынесеныя
Міністэрствам інфармацыі за кароткі час, — што гэта, як не сумныя прыкметы набліжэння мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў? А яшчэ суды над дэмакратычнымі актывістамі і вынесеныя ім буйныя
штрафы, адлічэнне з БДУ прэс-сакратара зарэгістраванага ў Чэхіі міжнароднага моладзевага аб’яднання “Малады фронт Таццяны Шапуцькі… Спіс можна працягваць.
Нешта няма адчування, што Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай ініцыятывы Еўрасаюза “Усходняе партнёрства, што ўлады яшчэ летась нібыта абвясцілі курс на лібералізацыю. Можа, і
абвясцілі, але хто гэта бачыць? Традыцыйнае перадвыбарчае ўзмацненне ціску на беларускую дэмакратычную супольнасць можа сведчыць толькі пра тое, што так званая “лібералізацыя
абвяшчалася не для гэтай супольнасці, а для тых, хто выдаткоўвае Беларусі немалыя сродкі, спрабуючы адарваць яе ад Расіі, здатнай да істэрыі, у тым ліку і ваеннай.
А тым часам чарговае “закручванне гаек у Беларусі, відаць, ужо пачалося.