А вы ведаеце, як ветрак развітваецца з восенню

Ужо ў гэту субботу ў музеі Дудуткі пышна выпраўляем восень традыцыйнымі народнымі гуляннямі, музыкай і танцамі на старажытным свяце Кузьмінкі!

melnica.jpg


У гэты ж дзень адбудзецца гістарычная падзея — запуск славутага ветрака! Упершыню з 1994 года галоўны сімвал Дудутак запрацуе ў поўную сілу ў адпаведнасці з зыходным прызначэннем і будзе малоць муку!
Праграма мерапрыемства:
12:00 - 00:10 Пачатак мерапрыемства, знаёмства са святам;
00:10 - 13:00 Майстар-клас па кавальскім рамястве;
00:10 - 12:40 Выступленне народнага сямейнага ансамбля «Жывіца»;
перапынак - жадаючыя адпраўляюцца на вятрак
13:00 - запуск ветрака!
13:10 - 13:35 Народныя песні музычна-гумарыстычнага калектыву «Будзьма»;
вяртанне на пляцоўку
13:50 - 14:20 Выступленне народнага ансамбля «Вербіца»;
14:00 - 15:00 Майстар-клас па кавальскім рамястве;
14:20 - 14:40 Варэнне збітня, пачастунак. Гульні ад вядоўцы;
14:45 - 15:15 Выступленне народнага ансамбля «Вербіца»;
15:20 - 15:45 Народныя гульні разам з «Жывіца»;
15:50 - 16:20 Музычна-гумарыстычны калектыў «Будзьма»;
16:25 - 16:30 Танцуем і спяваем разам з «Жывіца»;
16:35 - 17:00 Завяршэнне мерапрыемствы пад вясёлыя песні «Будзьма».
З 12:00 да 17:00 Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.
 У праграме могуць быць нязначныя змены.

Гісторыя ветрака ў Дудутках


Ветраны млын у Дудутках быў пабудаваны ў 1903-1905 гг. братамі Паляковымі - Міхаілам і Іванам. Работы па зборцы ветрака, без уліку нарыхтоўкі матэрыялаў, занялі шэсць месяцаў. Пры правядзенні калектывізацыі вятрак стаў калгасным, а яго гаспадары былі сасланыя ў Сібір. Народная памяць сведчыць, што адзін з найбольш актыўных удзельнікаў раскулачвання, падняўшыся на вятрак, быў за рукаў зацягнуты ў яго механізм, атрымаў цяжкія траўмы і праз 2 дні памёр у бальніцы. Людзі да гэтага часу кажуць, што вятрак адпомсціў яму за сваіх стваральнікаў.
У 1946-1947 гг. праводзіліся работы па рамонце ветрака. Разам з іншымі калгаснікамі ў іх прымалі ўдзел сыны будаўнікоў ветранога млына (Мікалай, Церах, Піліп, Арцём, Мадэст). Зімой частку дэталяў механізму наладжвалі ў хаце. Каб іх потым вынесці, прыйшлося разбіраць міжаконне. Вельмі старанна падбіралі матэрыял. Напрыклад, зуб'і колаў рабілі з граба. Прычым гатовыя зуб'і, а таксама некаторыя іншыя дэталі колаў, доўга кіпяцілі ў катле, а затым паўтара месяцы сушылі ў ценю.
Вятрак з перапынкамі працаваў да пачатку 70-х гг., потым доўга знаходзіўся ў занядбалым стане і паступова руйнаваўся.
У чэрвені 1992 года К. Будзінас вывез вятрак на тэрыторыю музея Дудуткі. Брыгада цэсляроў В. Карачуна пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле архітэктара С. Сергачова і мастака Б. Цітовіча, аднавіла вятрак. У кастрычніку 1994 года інжынеры фірмы «Меціат» зрабілі поўную рэканструкцыю механізма і правялі працоўны запуск унікальнага помніка драўлянага дойлідства і матэрыяльнай культуры Беларусі.
Такім чынам, апошні раз вятрак запускаўся ў 1994 годзе.
Чакаем усіх 14 лістапада 2020 у музеі Дудуткі!

afisza_58.jpg