«Дай Дарогу!» у Брэсце
26 лютага ў Брэсце панк-рокавы гурт «Дай Дарогу!» сабраў поўную залу прыхільнікаў. Пасля доўгага перапынку ў выступах каманды каля чатырох соцень яе фанаў прыйшлі ў клуб
«Zio Pepe».
Музыкі адыгралі дзве гадзіны і стварылі берасцейцам сапраўднае свята. «Дай Дарогу!» ездзіць з канцэртамі па Беларусі і краінах СНД, выступае на фестывалях па страйк-болу,
байк-злётах, у тым ліку і на папулярным «Гоблін-шоу» на Украіне.
26 лютага ў Брэсце панк-рокавы гурт «Дай Дарогу!» сабраў поўную залу прыхільнікаў. Пасля доўгага перапынку ў выступах каманды каля чатырох соцень яе фанаў прыйшлі ў клуб
«Zio Pepe».
Музыкі адыгралі дзве гадзіны і стварылі берасцейцам сапраўднае свята. «Дай Дарогу!» ездзіць з канцэртамі па Беларусі і краінах СНД, выступае на фестывалях па страйк-болу,
байк-злётах, у тым ліку і на папулярным «Гоблін-шоу» на Украіне.
З іншым праектам, клубнай электроннай музыкай «4KUBA», удзельнікам якога з’яўляецца Юра, гурт ездзіць па Еўропе. Дарэчы, у кастрычніку 2009 года «4KUBA»
адыгралі ў Мінску на адной пляцоўцы з «The Prodigy».
Але ў родным Брэсце нешта, як кажуць, не склалася. Два гады гурту не давалі афіцыйнага дазволу выступаць. Гарвыканкамам быў раптоўна адменены і дабрачынны канцэрт, запланаваны на 1 снежня 2009 года,
сродкі ад якога павінны былі быць пералічаны ў дапамогу дзецям-інвалідам.
Ад адмены канцэрту страцілі толькі дзеці: «Мы хацелі, — расказвае лідэр гурта Юра Стыльскі, — выступіць з акустычным канцэртам, падрыхтавалі лёгкую праграму з гітарамі,
бубнамі і флейтай. Гэта не скрадзеныя недзе грошы, а заробленыя творчасцю. Людзі прыходзяць на канцэрт і такім чынам самі выказваюць жаданне аддаць гэтыя грошы на дабрачыннасць. А мы пры гэтым
з’яўляемся так званым «пераходнікам». І прыйшло б многа народу».
Лідэр гурта лічыць, што гарвыканкам у свой час згубіў з імі кантакт: «Калі ў нас ёсць рупар, калі мы можам данесці нешта да моладзі, дык чаму б не знайсці агульнай мовы?» Тое, што
гурт унесены мясцовымі чыноўнікамі ў нейкі чорны спіс, ён тлумачыць іх даўнім выступам у Брэсце, калі на канцэрце гучалі нефарматныя песні. Але, як распавядае Юра, тады яны павінны былі так зрабіць.
Пасля гэтага ў адносінах да іх на пустым месцы працягвалася стварэнне стэрэатыпу сацыяльна-небяспечных людзей.
Стыль тэкстаў «Дай Дарогу!» Юра акрэслівае як бытавы: «Мы выбралі спяваць пра жыццё». Па рэакцыі фанатаў, узрост якіх ад 14 да 30, відавочна, што гэты выбар
знаходзіць водгук — прысутныя ведаюць і спяваюць усе песні разам з музыкамі.
Творчасць гурта даступная для слухачоў, іх музыка выкладзена на сайце ў інтэрнэце для бясплатнага карыстання. Некаторыя трэкі можна паслухаць у двух варыянтах: акустычным і больш цяжкім, а таксама
паглядзець. На многія песні намаганнямі дырэктара гурта Уладзіміра Йодава знятыя відэакліпы, тры з якіх — «Дзень-ноч», «Тома» і
«Самародак» — паказваюць па расійскаму музычнаму тэлеканалу «А1», відэакліп «Тома» з’явіўся на «MTV Беларусь»
і нядаўна трапіў на ўкраінскі «Enter TV».
Пры гэтых поспехах гурта зоркавай хваробы ва ўдзельнікаў «Дай Дарогу!» ані граму. Сакрэт можа быць і ў тым, што калі б ім і хацелася раўняцца на некага, дык гэта на лідэра
«Nirvana»: «Спяваць, як Курт Кабэйн, мець такі ж імідж, быць сваім пацаном у дошку і так усіх «парваць», — гаворыць Юра. — Але я не
ведаю, колькі гадоў павінна прайсці, каб з’явіўся калі-небудзь нехта, падобны да Курта».