Feci auod potui… Дзмітро Паўлычка, Беларусь і гетман Орлік
У жніўні 2006 года Генадзь Бураўкін, адказваючы на пытанне Міхася Скоблы пра магчымасць прызнання сённяшняй беларускай уладай заслуг інтэлігенцыі, заўважыў:
«Ніколі!»
У жніўні 2006 года Генадзь Бураўкін, адказваючы на пытанне Міхася Скоблы пра магчымасць прызнання сённяшняй беларускай уладай заслуг інтэлігенцыі, заўважыў:
«Ніколі!»
Але прывёў прыклад суседняй Украіны, дзе, на яго погляд, становішча адрознівалася ў лепшы бок: «Прыгадаю сітуацыю з маім украінскім сябрам Дзмітром Паўлычкам. Яму надалі званне Героя
Украіны. І ўказ пра гэта падпісаў тагачасны прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, да якога Паўлычка быў у вельмі жорсткай апазіцыі. І Дзмітру было нялёгка — што рабіць? Прымаць — не
прымаць? І ён усё ж такі вырашыў прыняць званне. А потым ён расказаў, як усё адбывалася. Паўлычку паклікаў да сябе Кучма і сказаў наступнае: «Дзмітро Паўлычка быў тады, калі быў Шчарбіцкі.
Дзмітро Паўлычка быў тады, калі Украінай кіраваў Краўчук. Дзмітро Паўлычка ёсць цяпер, калі кірую я. І Дзмітро Паўлычка будзе і пасля, калі прыйдзе нехта новы. Ён — будзе! Таму я буду ў
гісторыі аўтарам указу пра наданне Дзмітру Паўлычку звання Героя Украіны».
Днямі Дзмітро Паўлычка і ягоны калега (а па яго ж вызначэнні, і вучань), лаўрэат
Нацыянальнай прэміі Украіны, перакладчык і паэт са Львова Раман Лубкіўскі наведалі Беларусь. У пятніцу 6 студзеня ў зале Палаца мастацтваў яны сустрэліся з беларускімі калегамі, публікай і
прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары. На наступны дзень накіраваліся ў Ліду, а затым і на Вілейшчыну, дзе ў вёсцы Касута ў 1672 годзе нарадзіўся беларускі шляхціц Піліп Орлік, будучы гетман Украіны і
аўтар яе першай канстытуцыі.
А на сустрэчы ў Палацы мастацтваў у пятніцу, якую вялі старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і пасол Украіны Ігар Ліхавы, размова ішла не толькі пра ўкраінскія справы, паколькі
праблемы палітыкі і багацці культуры збліжаюць нашы краіны. І сяброў з абодвух бакоў — багата.
“Два колеры — чырвоны і чорны, колеры вышыванай маці кашулі — песня на словы Дзмітра Паўлычкі, шырока вядомая і ў Беларусі, гучала як гімн сустрэчы. А словы паэта
пра унікальнасць часу — апошніх двух дзесяцігоддзяў — для нашых краін, давалі ясна зразумець, што ж нас збліжае.
Абодва народы, вырваўшыся з-пад імперскага ярма, маюць унікальны шанс аднавіць ці збудаваць нанова сваю дзяржаўнасць. І такога шансу больш можна і не прычакаць. Таму часам барацьба ідзе цяжка. Ва
Украіне нават тыя, хто не так даўно поплеч стаялі на Майдане, разыходзяцца ў розныя бакі, заўважыў, папярэджваючы адпаведныя пытанні, паэт. Спробы знешніх сіл, найперш рэваншысцкіх колаў Масквы,
умяшацца ў жыццё і нармальнае адраджэнне і Украіны, і Беларусі — залішне відавочныя. Нішто лепш не зможа і не здолее аб’яднаць абодва народы, як разуменне агульнасці зямлі, якая ім
дадзена. Іншай зямлі і іншага народу, з якім лідэрам трэба стаць упоравень, не будзе. Шмат агульнага паміж намі — выразна чытаецца ў вершах Дзмітра Паўлычка папярэдніх гадоў.
Дзве дзяржаўныя мовы
Я знаю дзесяць моў, ды толькі за адную,
як баявік памру! У ёй наш дух жыве,
мяне і мой народ ад здрады ён ратуе,
без роздуму памру, як скажуць, за яе.
Бо мова — то не гук, а думка непакорных,
зярнятка, што дае нам неба у пасаг.
Таму й малолі нас расейцаў хіжых жорны,
каб не памёр у нас пакорны, чорны раб.
Я вам скажу, браты, пад бой чужых курантаў,
што з дзвюх дзяржаўных моў —
дарога ў смерць адна;
Нас вынішчаць рабы, што ў нас, як акупанты,
жывуць і мову п’юць, як п’яніцы, да дна…
(фрагмент верша ў перакладзе Э. Акуліна з публікацыі ў “Дзеяслове №25, 2006)
І ў тым, што напісана падчас гэтага візіту, проста на могілках побач з помнікам даўняму сябру ўкраінскіх гасцей, Васілю Быкаву:
На могилі Василя Бикава
Камінь із білою жилою,
Неначе блискавиця застигла в ньому,
Вдаривши з неба.
Я доторкнувся, а вона пече.
То не з неба, а крізь камінь
вогонь із великого білоруського болю тече,
Із серця землі, де Василь Быкав спочиває.
Білорусіє, твоє серця
навіть під каменем не вмирає,
А б’ється в руку мою,
Б’ється у моє плече.
Дзмітро Паўлычка казаў, звяртаючыся да залы, настолькі моцна і пераканаўча, што ў тыя пачуцці, якія ён перажыў, ссунуўшы свежы снег на помніку свайму вялікаму сябру Васілю Быкаву і ўбачыўшы белую
жылу-маланку на чорным граніце, верылася абсалютна. Як бездакорна раскрывалася моц яго паэтычных слоў і вобразаў, вартасць якіх паэтычнаму Алімпу адзначыў Ніл Гілевіч.
Ніл Сымонавіч у гэты вечар быў узнагароджаны дыпломам міжнароднай прэміі імя Івана Франка, які ўручыў амбасадар Ігар Ліхавы. Гілевіч — чацвёрты лаўрэат прэміі ў Беларусі, —
звярнуўшыся да гасцей з вітальным словам, вызначыўшы паэтычную трыяду “бессмяротных Украіны — Тарас Шаўчэнка, Іван Франко, Дзмітро Паўлычка. У паветры залы лунала
адчуванне гістарычнасці моманту.
Зрэшты, гэта адпавядала сапраўднасці. Досыць пералічыць хоць бы тое, што зрабіў у галіне перакладу і выдання па-ўкраінску другі госць вечарыны, Раман Лубкіўскі. Гэта зборнік твораў Купалы,
“Вянок Багдановіча, творы Цёткі, Караткевіча, Барадуліна, Зуёнка і іншых.
Што яшчэ можна дадаць пра ролю асобы ў гісторыі беларуска-ўкраінскіх культурных дачыненняў? Апрача Ніла Гілевіча выступаў і спяваў Эдуард Акулін, агучваючы свае пераклады з украінскай. Вітаў гасцей
Сяргей Законнікаў, падараваўшы ім свае свежыя — нарэшце выдадзеныя — кнігі эсэістыкі “На сустрач і паэзіі “Дол, толькі атрыманыя з прыватных
выдавецтваў. Feci auod potui, faciant meliora potentes — зрабіў, што мог, хто можа, хай зробіць лепш — ці не кожны з прамоўцаў мог паўтарыць старадаўні лацінскі досціп? І гэта
— сведчанне непераможнай стваральнай волі чалавека.
Мал. 2Піліп Орлік