Мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва запрашае
Паказаць беларускую інтэлектуальную гісторыю і культуру ў асобах — адна з мэтаў цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi. Мы канцэнтруем увагу аўдыторыі на думках і дзейнасці тых, хто спрычыняецца да развіцця нацыянальнага культурнага дыскурсу. Мы перабіраем постаці класікаў як фотаздымкі ў старым сямейным альбоме, каб разгледзець па-за іх “нерухомасцю жывое, актуальнае, роднае — тое, што тлумачыць нам нас саміх.
Паказаць беларускую інтэлектуальную гісторыю і культуру ў асобах — адна з мэтаў цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi. Мы канцэнтруем увагу аўдыторыі на думках і
дзейнасці тых, хто спрычыняецца да развіцця нацыянальнага культурнага дыскурсу. Мы перабіраем постаці класікаў як фотаздымкі ў старым сямейным альбоме, каб разгледзець па-за іх
“нерухомасцю жывое, актуальнае, роднае — тое, што тлумачыць нам нас саміх.
25 лістапада а 18.30 філосаф і літаратар Ігар Бабкоў у лекцыі “Міцкевіч як апокрыф чытае, думае і разважае пра ідэі вядомага польскага, літоўскага і беларускага паэта.
Хто такі Адам Міцкевіч у нашым “сямейным альбоме? Класік, які заняў сваё “нерухомае месца ў каноне як мінімум трох суседніх літаратур, ці рэальны, актуальны,
палемічны ў сваіх выказваннях суразмоўца? Ігар Бабкоў дэманструе нам свой вопыт сумоўя з Адамам Міцкевічам, зазначаючы ў інтэрв’ю: “Міцкевіч для культуры рэгіёна дасюль застаецца
апокрыфам, апокрыфам непрачытаным. І тыя стэрэатыпы, якімі прадстаўлены ў нашай культуры Міцкевіч, — гэта хутчэй спосабы не чытаць Міцкевіча, не думаць разам з ім і не звяртаць увагу на
ягоныя словы, на ягоныя ідэі.
Тэма лекцыі можа ўспрымацца як выключна філалагічная. Але гэта не так. Як лекцыю, так і асобу самога лектара трэба разглядаць у кантэксце значна шырэйшым. Каб адмовіцца ад міфаў і клішэ, убачыць
сапраўдную рэальнасць Міцкевіча, недастаткова толькі адной кампаратывістыкі і літаратуразнаўства, гэта ўжо пытанні ўладкаванасці, створанасці нацыянальнага дыскурсу, пытанні філасофскія. Запрашаем
стаць сведкамі таго, як вырашае гэту задачу Ігар Бабкоў — адзін з творцаў беларускага культурнага ландшафту, асоба, якая сваім роздумам стварае адметны пункт гледжання, кропку адліку,
зыходзячы з якіх можна знаходзіць новыя сэнсы, паглыбляць і развіваць разуменне і ўспрыманне феноменаў культуры.
Такім чынам, 25 лістапада на галерэйнай пляцоўцы — дзве асобы, два творцы, два філосафы, два паэты, два суразмоўцы… у кантэксце сучаснай беларускай культуры.
Запрашаем: пр. Ракасоўскага, 49
Уваход вольны!