Міхаіл Баярын: «У нас ніколі не было філасофіі і метафізікі. А зараз — ёсць»

Калі мы ўзгадваем Залаты век Старажытнай Грэцыі, то мы памятаем яго як час вялікіх філосафаў Платона і Арыстоцеля. І ніхто не называе яго часам тырана Пісістрата або часам тырана Дзіянісія. І цяперашні век Беларусі не назавуць іменем тырана, сцвярджае Міхаіл Баярын.

bajaryn.jpg


Калі мы задумаемся, чым адметны час, у які мы жывем, для гісторыі Беларусі, для гісторыі нашай нацыі і культуры, чым ён будзе ўзгадвацца нашчадкам праз сто, дзвесце ці трыста гадоў, мы можам узгадаць розныя падзеі. Але сярод гэтых падзеяў ніводная не пакажа нечага ўнікальнага — таго, што зараз ёсць, а раней не было.


У нас была паэзія — і зараз ёсць паэзія. У нас была літаратура — і зараз ёсць літаратура. У нас была палітыка — і зараз есць палітыка. У нас ужо была не адна дзяржава — і зара ёсць.


Але ў нас ніколі не было філасофіі і метафізікі. А зараз — ёсць.


Мы жывем ва ўнікальны час, калі з’яўляецца беларуская метафізіка, беларускае мысленне. Мы сведкі гэтай унікальнай падзеі, расцягнутай на некалькі дзесяцігоддзяў.


Як і старажытныя грэкі, мы зараз задаем вельмі простыя пытанні да быцця і атрымліваем простыя адказы. Але задаем мы іх на ўласнай мове. І таму гэтыя адказы іншыя, зусім не такія, якія здабываюць іншыя народы. Гэты адказы ўнікальныя і гэтым цікавыя.




journalby.com