Яшчэ можна паспець наведаць лекцыі Тыдня беларускага мыслення
Сёння ў межах Тыдня беларускага мыслення Яраслаў Бекіш выступіць з публічнай лекцыяй «Не-уяўляючы Беларусь: тры «зялёныя» ўтопіі». Запрашаем!
У межах Тыдня беларускага
мыслення Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны
кансорцыум “ЕўраБеларусь” працягваюць запрашаць на адкрытыя лекцыі наконт
глабальных праблемаў сучаснасці. Яшчэ можна паспець наведаць некалькі лекцый з цыклу “Уяўляючы Беларусь:
ідэі і вобразы для супольнай будучыні”.
Лекцыі цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” адбываюцца па 24 верасня ў Корпус 8 (Машэрава,9).
Мысленне — гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы непамыснага. Яно вызначае нерв нашага часу. Сёння гэты нерв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах, калі шматлікія ўпарадкаваныя раней рэчы перабудоўваюцца: стасункі паміж культурамі, сацыяльнымі структурамі, зносіны чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблемаў патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага.
Падчас публічных лекцый з агульнага цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” знаныя беларускія мысляры паспрабуюць даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з нацыянальнага кантэкста.
22 верасняЯраслаў Бекіш прачытае публічную лекцыю "Не-уяўляючы Беларусь: тры “зялёныя” ўтопіі". Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і “зялёныя” утопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека? (анонс). Мінск, 19.30-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9.
23 верасняДзмітрый Задорын, прачытае публічную лекцыю “Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска”. Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе “выздараўлення”(анонс). Мінск, 17.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9.
23 верасняІрэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт "АГАТА", выступяць з лекцый з элементамі майстар-класу "Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс". Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі (анонс). Мінск, 20.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9.
24 верасня Ігар Бабкоў з публічнай лекцыяй "Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі". Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схемаў думкі, мейсцаў і іх адсутнасці (анонс). Мінск, 17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9.
Удзел ва ўсіх лекцыях бясплатны, уваход вольны!
Найбольш актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы Лятучага на Тыдні — на нашым сайце www.fly-uni.org